Пад Санкт-Пецярбургам адбыўся яшчэ адзін выбух
3- 27.04.2023, 15:32
- 15,150
Утварылася яміна дыямэтрам шэсць мэтраў.
У прадмесці расейскага Санкт-Пецярбурга ўвечары 26 красавіка адбыўся выбух на тэрыторыі закінутай ЦЭЦ. У выніку ўтварылася яміна дыямэтрам шэсць мэтраў. Пра гэта паведамляюць расейскія мэдыі.
Як піша выданне, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся за 300 мэтраў ад коннаспартыўнага клуба. Там стаяў закінуты будынак ЦЭЦ. На яго месцы, як стала вядома журналістам 27 красавіка, утварылася яміна дыямэтрам шэсць мэтраў і паўтара мэтра ў глыбіню.
Паводле папярэдняй інфармацыі выбух адбыўся пад трубой, але да дыверсіі, як кажуць эксперты, гэта не падобна, бо ёсць яміна ад выбуху, але няма слядоў прылады. Таму пакуль прычыну вызначылі як нявысветлены аб’ект без аскепкаў. Мэдыі пішуць, што на месцы знайшлі сляды ад закапанай бочкі, яе рэшткі павезлі спецыялісты для даследавання.
Паводле іншай версіі, у закінутым будынку мог выбухнуць набой часоў вайны або схоў чорных капальнікаў.
Следчы камітэт РФ у Telegram пацвердзіў, што на тэрыторыі ЦЭЦ адбыўся выбух нявысветлеай прылады і апублікаваў відэа з месца здарэння.
Як даўней пісаў сайт Charter97.org, увечары ў сераду, 26 красавіка, у расейскім Санкт-Пецярбургу грымнула некалькі выбухаў, якія чулі ў розных мясцінах горада.