СМІ: Расейцы тэставалі новы прэпарат на дзецях з акупаваных тэрыторый Украіны
13- 27.04.2023, 15:59
- 11,536
Без згоды бацькоў.
У РФ стварылі аналаг прэпарата «Золгенсма», які ўжываецца для паляпшэння якасці жыцця пацыентаў, што хварэюць на спінальную цяглічную атрафію. Новы прэпарат быў выпрабаваны на дзецях, якія жывуць на акупаванай тэрыторыі Украіны, падкантрольнай узброеным сілам Расеі.
Пра гэта паведамляе «Стопкор» са спасылкай на заяву лекара-нэўролага Аляксандра Курмышкіна.
Са слоў медыка, новы расейскі прэпарат пад працоўнай назвай Bluebell выпрабоўвалі на дзецях.
"У выпрабаваннях бяруць удзел дзеці з краін, дзе прэпарат "Золгенсма" не зарэгістраваны або ўжыванне на тэрыторыі краіны звязанае з перашкодамі", - сказаў ён.
Паводле лекара-нэўролага, ні расейскія, ні ўкраінскія сем'і, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях, не давалі сваёй згоды на ўдзел дзяцей у медыцынскіх эксперыментах.
Дырэктарка дабрачыннага фонду "Людзі-Маякі" Лілія Цыганкова заявіла, што выкарыстанне новага прэпарата на расейскіх дзецях з'яўляецца негуманным. Яна не ўдакладніла, на кім цяпер можна выпрабаваць гэты прэпарат.
Нагадаем, што ювенальныя пракуроры Данецкай абласной пракуратуры пачалі дасудовае расследаванне чарговага злачынства ўдзельнікаў так званай ПВК «Вагнер». Гэтым разам яны дэпартавалі сем'і з дзецьмі з Бахмута.