У траўні беларусаў чакаюць два чатырохдзённыя працоўныя тыдні
- 27.04.2023, 20:56
- 10,284
Графік выходных.
У траўні шматлікіх беларусаў чакаюць 10 выходных замест 8, а яшчэ — два скарочаныя чатырохдзённыя працоўныя тыдні. Telegraf.news паглядзеў у каляндар, як жыхары Беларусі будуць працаваць і адпачываць у траўні 2023 года. А адпрацоўваць давядзецца?
Першы дадатковы выходны чакае ў панядзелак 1 траўня. Паколькі ў суботу 29 красавіка шмат хто будзе адпрацоўваць за 24-е, то атрымаецца толькі два выходныя запар — 30 красавіка і 1 траўня.
Дзякуючы гэтаму, на першым тыдні будуць усяго 4 працоўныя дні: з 2 да 5 траўня.
Далей прыйдуць доўгія чатырохдзённыя выхадныя - з 6 да 9 траўня (з суботы да аўторка). Але за 8 траўня давядзецца адпрацаваць 13 траўня.
Такім чынам, затым выходзіць яшчэ адзін кароткі чатырохдзённы працоўны тыдзень - з 10 да 13 траўня.
І гэта ўсё змены ў траўні. Далей - толькі звычайныя выходныя - нядзеля 14 траўня, субота-нядзеля 20-21 і 27-28 траўня.

Паводле вытворчага календару Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на 2023 год, разліковая норма працоўнага часу ў траўні складзе:
- для пяцідзённага працоўнага тыдня: 167 гадзін (пры 40-гадзінным працоўным тыдні) і 146 гадзін (пры 35-гадзінным);
- для шасцідзённага працоўнага тыдня: 166 гадзін (пры 40-гадзінным працоўным тыдні) і 145 гадзін (пры 35-гадзінны).