Сярэдні кошт гадзіны працы ў краінах еўразоны - 25,5 еўра
19- 27.04.2023, 16:38
- 8,306
Праца ў Еўропе стала лепш аплачвацца.
Сярэдні кошт гадзіны працы ў Еўразвязе павялічыўся на 4,4% (калі браць толькі краіны еўразоны, то на 4%). Такія звесткі прыводзіць еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат за 2022 год.
Паводле звестак агенцтва, агулам па ЕЗ сярэдняя аплата за гадзіну працы склала 22,9 еўра (што складае 63,6 беларускіх рублёў), а ў краінах еўразоны - 25,5 еўра (70,8 бел. рублёў).
У еўразоне больш за ўсё гэты паказчык вырас у Літве (13,4%), Эстоніі (8,8%) і Харватыі (8,7%), а менш за ўсё - у Італіі, Мальце і Фінляндыі (па +2,3%).
У краінах, якія не ўваходзяць у еўразону, больш за ўсё сярэдні кошт гадзіны працы вырас у Вугоршчыне (16,4%), Балгарыі (15,5%), Румыніі (12,3%) і Польшчы (11,7%), менш за ўсё - у Даніі (2,2%) і Швэцыі (3,0%).
Самы высокі рост адзначылі ў занятых у горнай справе (9,6%), навуковай дзейнасці (6,4%), энэргетыцы і фінансах (абодва 5,6%).