13 студзеня 2026, aўторак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзнікаў: Расейскія цары самі б задушылі дзейны рэжым у Крамлі

2
Рэзнікаў: Расейскія цары самі б задушылі дзейны рэжым у Крамлі
АЛЯКСЕЙ РЭЗНІКАЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Пуцін сапсаваў усё, што толькі можна было.

Для Расеі ўжо не існуе так званых «чырвоных ліній». У мінулым расейскія цары за гэта ўжо б задушылі дзейны рэжым Крамля.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна распавёў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што РФ уважала за сваю «чырвоную лінію» павелічэнне мяжы з NATO. Аднак уступленне Фінляндыі ў альянс толькі пагоршыла сітуацыю для Масквы.

«Яны сапсавалі ўсё, што толькі можна было. Возьмем усю лінейку цароў Расейскай імперыі, якія будавалі Расею, «вялікую імперыю» - я думаю, яны б самі задушылі дзейны рэжым. Бо хацелі адсунуць NATO як мага далей, а атрымалі 1200 км мяжы з Фінляндыяй. Мы таксама сталі сёння краінай NATO дэ-факта», - заявіў Рэзнікаў.

Ён нагадаў, што Patriot у Польшчы і NATO ва Украіне таксама былі, са слоў Крамля, «чырвонай лініяй». Аднак цяпер Украіна сама атрымала Patriot, а ўкраінскія вайскоўцы праходзяць навучанне ў краінах NATO.

«Хто б'е Расею? Украінцы. Таму абноўлены рэжым Крамля будзе зацікаўлены, каб Захад пайшоў на саступкі, бо ім няма куды дзявацца. Або іх дацісне «дружалюбны» Кітай. І ўсё», - адзначыў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках