В РФ спрогнозировали обвал экспорта газа до минимума со времен Брежнева
5- 27.04.2023, 17:51
- 7,888
У РФ спрагназавалі падзенне экспарту газу да мінімуму з часоў Брэжнева Назад у 1970-я.
Адключыўшы газ еўрапейскім краінам у спробе «замарозіць» некалі найбуйнейшых кліентаў «Газпрома», Расея пазбавілася ключавога рынку збыту, замена якога ў найлепшым выпадку можа заняць дзесяцігоддзі, піша a target="_blank" href=https://t.me/finanz_ru/16085>Finanz.
У 2023 годзе экспарт расейскага газу знізіцца да 50 млрд кубаметраў - такі прагноз, як паведамляюць «Известия», дала камісія ў энэргетыцы расейскага Дзяржсавета, якая засядала ў канцы сакавіка.
Летась «Газпром» прадаў на замежныя рынкі 100 млрд кубоў - мінімальны аб'ём з апошніх гадоў Савецкага Саюза. Сёлета ж, паводле прагнозу ўрада, экспарт сціснецца яшчэ ўдвая і стане рэкордна нізкім з канца 1970-х гадоў.
Так, у 1980-м, за два гады да смерці генсака >Леаніда Брэжнева, СССР прапампаваў за мяжу 54,8 млрд кубаметраў. У 1985-м гэта было ўжо 69,4 млрд кубоў, а ў сучаснай гісторыі Расеі экспарт ні разу не падаў ніжэй за 110 млрд.
Валодаючы найбуйнейшымі ў свеце запасамі газу, Расея засталася без магчымасці яго прадаваць. «Сітуацыя з экспартам у «Газпрома» катастрафічная», - сказала Reuters крыніца, блізкая да кампаніі.
Каб развязаць праблему, Дзяржсавет і ўрад прапануюць перайсці да экспарту ЗПГ, пабудаваўшы 94 заводы для звадкавання газу да 2035 года. Але амбіцыйным планам наўрад ці наканавана спраўдзіцца - праз санкцыі Расея не можа набываць устаноўкі для звадкавання газу, нагадвае Чжы Сінь Чон, дырэктар у газавых рынках Азіі ў S&P.
Пастаўкі расейскага ЗПГ на сусветныя рынкі ў найбліжэйшы дзесяцігоддзе будуць зніжацца, а не расці, упэўнены ён, а яго доля ўпадзе з 6,7% да 5%.