13 студзеня 2026, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Як мінімум два фронты будуць сыпацца ў расейцаў

1
Раман Світан: Як мінімум два фронты будуць сыпацца ў расейцаў
РАМАН СВІТАН
КАЛАЖ: ГЛАВРЕД

У Мінабароны РФ рыхтуюцца да вялікага правалу акупацыйнага войска.

Звальненне «мясніка Марыупаля», намесніка міністра абароны РФ Шайгу, генерал-палкоўніка Мізінцава - гэта падрыхтоўка да таго, каб знайсці вінаватых у правале расейскага войска ва Украіне, мяркуе вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

Аб гэтым ён распавёў у эфіры Radio NV.

«Гэта падрыхтоўка. Прычым рыхтуюцца да гэтага не толькі інфармацыйныя сродкі, але і Міністэрства абароны РФ. Яны ўжо пачынаюць перасоўваць [кадры], выводзяць з пэўнага «абарачэння» такога кшталту генералаў, на якіх сапраўды можна павесіць і няўдачы, і, магчыма, у некаторых выпадках, ваенныя злачынствы ў тым ліку», — перакананы Світан.

Ужо бачная, на яго думку, і падрыхтоўка да вялікага правалу расейскай абароннай ініцыятывы, якую яны спрабуюць цяпер ажыццявіць на лініі фронту.

«Як мінімум два фронты ў іх будуць сыпацца. А гэта трэба неяк перацінаць, пераарыентаваць, закрываць ад інфармацыйнай прасторы. Закрыць можна толькі перабіўшы нейкай больш магутнай праблемай. Гэта стандартны прыём інфармацыйных войнаў», - растлумачыў Світан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках