13 студзеня 2026, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, чым займаецца алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка

7
Стала вядома, чым займаецца алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка
ЮЛІЯ НЕСЦЯРЭНКА

«Белая маланка» нечакана апынулася ў футбольнай сферы.

Алімпійская чэмпіёнка 2004 года ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка зараз працуе трэнерам у фізпадрыхтоўцы юных футбалістаў у Берасці. Пра гэта яна распавяла ў каментары тэлеканалу «Беларусь-5», цытуе КП.

- Мы, як спецыялісты ў лёгкай атлетыцы, прыўносім нешта новае ў беларускі футбол, за пяць гадоў гэта дало добрыя вынікі. Амаль 15 чалавек ужо гуляюць у вышэйшай лізе, якія працавалі з намі з дзяцінства, - распавяла Юлія Несцярэнка.

Яна заўважыла, што беларускім футбалістам бракуе гнуткасці, рухомасці суставаў. Таму лягчэй вылепіць з іх спартоўцаў, пакуль яны дзеці і як пластылін, чым потым перавучваць «драўлянае цела».

Таксама Несцярэнка прызналася, што ганарыцца поспехамі яе выхаванца Цімафея Мартынава, які цяпер гуляе за «Менск».

- Ёсць футбалісты, якія гараць, хочуць, маюць здольнасці, тут павінна сысціся шмат якасцяў, - адзначыла «белая маланка» (такую далі мянушку Юліі Несцярэнцы за яе фенаменальны вынік у бегу на кароткія дыстанцыі).

Нагадаем, беларуска была першай белай жанчынай, якая здолела здабыць залаты медаль на Алімпійскіх гульнях на 100-метровай дыстанцыі. На жаль, у 2008 годзе на Алімпіядзе ў Пекіне не здолела прабіцца ў фінал забегу на 100 метраў, дайшоўшы толькі да паўфіналу. А ў 2012 годзе праз траўму ступні Несцярэнка прапусціла Алімпійскія гульні ў Лондане. У 2017 годзе Юлія заявіла аб заканчэнні спартовай кар'еры і перайшла на трэнерскую працу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках