13 студзеня 2026, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэпутат пра рэзалюцыю ПАРЕ: Можа з'явіцца ордар на арышт Лукашэнкі

6
Украінскі дэпутат пра рэзалюцыю ПАРЕ: Можа з'явіцца ордар на арышт Лукашэнкі
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРЭНКА

Міжнародны крымінальны суд мусіць заняцца дыктатарам.

Сябра сталай дэлегацыі Вярхоўнай рады ў ПАРЕ Аляксей Ганчарэнка расказаў «Люстэрку», чаму прапанаваў унесці Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі ў спіс асобаў, адказных за прымусовую дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і іншых людзей у Расею.

З ініцыятывы чальца сталай дэлегацыі Вярхоўнай рады ў ПАРЕ Аляксея Ганчарэнкі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ўключыла Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі ў спіс асобаў, якія нясуць адказнасць за прымусовую дэпартацыю ўкраінцаў у Расею. У гэты спіс уваходзяць прэм'ер-міністр Расеі, міністры адукацыі і аховы здароўя, Упаўнаважаны ў правах чалавека і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ, губернатары Краснадарскага краю, Магаданскай вобласці, Камчацкага краю, прэзідэнт Татарстана, кіраўнік Рэспублікі Адыгея.

У рэзалюцыі ўказана, што дзяржавы-ўдзельніцы Рымскага статута павінны ўжыць усе магчымыя захады для выканання сваіх абавязальніцтваў у выкананні ордараў на арышт, ужо выдадзеных Міжнародным крымінальным судом, і падтрымаць судовы пераслед і змушэнне да адказнасці датычных асобаў.

– Лукашэнка бярэ ўдзел ва ўсіх злачынствах свайго гаспадара Пуціна, у тым ліку ў злачынстве вывазу і выкрадання ўкраінскіх дзяцей, – пракаментаваў парламентарый сваю папраўку. – Лукашэнка – гэта ўнікальны персанаж. Ён увесь час пятляе: ён нібыта і ёсць, але пытанняў да яго нібыта і няма. Гэта зусім няправільна.

Паводле ягоных словаў, прапанаваная папраўка была падтрыманая адзінагалосна.

– Цяпер ён ёсць у спісе – і Міжнародны крымінальны суд павінен разгледзець і ягоны ўдзел у гэтым усім. Думаю, што цалкам можа з'явіцца ордар і на арышт Лукашэнкі. Ва ўсякім разе трэба гэтага дамагацца.

Нагадаем, Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаецца прымусовая дэпартацыя ўкраінцаў у Расею. У ёй пазначана, што прымусовая дэпартацыя – гэта прыкмета генацыду і ўсе, хто мае дачыненне да гэтага, павінны несці адказнасць. Паводле ягоных словаў, ПАРЕ прыняла папраўку і ўключыла ў спіс адказных Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі.

«Мая праўка да рэзалюцыі ў ПАРЕ наконт прызнання Аляксандра Лукашэнкі датычным да прымусовай дэпартацыі дзяцей і дарослых з акупаваных тэрыторый Украіны прынятая. Гэта аўтаматычна робіць Лукашэнку вінаватым у генацыдзе», – напісаў Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках