Вялікая Брытанія хоча закупіць для УСУ ракеты вялікай далёкасці
4- 30.04.2023, 10:37
- 4,680
Лондан рыхтуе новы вайсковы пакет дапамогі для Украіны.
Украіна можа атрымаць чарговы пакет вайсковай дапамогі ад Вялікай Брытаніі. Лондан плануе закупіць зброю вялікай далёкасці для УСУ. У рамках фонду падтрымкі Украіны ўкраінскае войска можа атрымаць дальнабойныя ракеты з далёкасцю ад 100 да 300 км, сродкі супрацьпаветранай абароны і абсталяванне для пераадолення мінных палёў. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
Для забеспячэння мабільнасці Мінабароны ўжо абвясціла закупы па такіх пазіцыях:
сродкі прарыву мінных палёў - мінныя каткі і мінныя тралы на ўсю шырыню і шырыню гусеніцы для асноўных баявых танкаў - Т-72, Leopard 1, Leopard 2 і браняваныя машыны размінавання;
бронетранспарцёры-мостаўкладнікі і пускавыя ўстаноўкі ўсіх памераў;
сярэднебэлечныя масты: ад 9 м да 31 м з мінімальнай вайсковай грузападымальнасцю (MLC) - 70 (T);
маставыя пускавыя ўстаноўкі матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі і шматразовыя масты: ад 40 да 80 м, з мінімальнай вайсковай грузападымальнасцю (MLC) - 70 (T);
транспарцёры цяжкай тэхнікі, здольныя перавозіць галоўныя баявыя танкі.
Брытанія плануе закупіць ракеты або рэактыўныя набоі з далёкасцю 100-300 км з наземным, марскім або паветраным запускам карыснай нагрузкай - 20-490 кг. На сайце апублікаваныя наступныя патрабаванні:
нізкая імавернасць перахопу (LPI)4;
уключае ў сябе магчымасць планавання місіі;
гарантаваны рух (з узмоцненымі магчымасцямі GPS);
здольнасць пераадолення СПА для павышэння магчымасці паспяховага ўдару.
Для ўмацавання ўкраінскай СПА плануюцца закупы:
сэнсараў для выяўлення і высочвання нізкалётных крылатых ракет (СПА з сэнсарным навядзеннем для паражэння дронаў і крылатых ракет на нізкіх вышынях. Датчык можа выкарыстоўваць радар, электрааптычны, інфрачырвоны і г.д.;
СПА з сэнсарным навядзеннем для паражэння дронаў і крылатых ракет на нізкіх вышынях;
экспедыцыйныя загароды для абароны аб'ектаў крытычнай інфраструктуры - вайсковыя габіёны (разборныя сеткаватыя кантэйнеры) усякага памеру.
Таксама Вялікая Брытанія плануе правесці закупы для мадэрнізацыі і суправаджэння існых украінскіх платформ і для вытворчасці артылерыйскіх або танкавых боепрыпасаў.