Удар па Марыюпалі: зліквідаваная база са 150 расейцамі і СПА РФ
14- 20.05.2023, 8:32
- 31,324
Ракеты прыляцелі ў кашары акупантаў ля аэрапорта.
Увечары 19 траўня ў Марыюпалі ў кашары акупантаў РФ, размешчаныя ля аэрапорта, «прыляцела» некалькі набояў, пачаўся моцны пажар.
За некалькі гадзін да выбухаў у ваколіцы аэрапорта ў Марыюпалі з боку Бердзянска "заляцелі" гелікаптэры арміі РФ.
Аб перабазаванні авіяцыі захопнікаў паведаміў журналіст Андрэй Цапліенка.
Дарадца мескага галавы Марыюпаля Пятро Андрушчанка удакладніў, што месца «прылётаў» сапраўды высветленае. Вынікі паспяховай аперацыі УСУ абвесцяць раніцай 20 траўня.
«Папярэдне, месца базавання ад 150 акупантаў, якое сістэмна выкарыстоўвалася для ўсталявання сістэм СПА. Маскалі хлусяць аб месцы свядома, каб не дапусціць карэкцыі і дабівання», - напісаў Андрушчанка, удакладніўшы, што такая спроба схаваць інфармацыю не дапаможа.
У месце засталіся людзі, якія перададуць важную інфармацыю, каб захопнікі не спрабавалі яе схаваць. Таксама Андрушчанка звярнуўся да жыхароў места з папярэджаннем аб тым, што войска РФ размясціла свае кашары занадта блізка да жылых дамоў.
«Уначы УСУ нанеслі ўдар чатырма ракетамі па тэрыторыі побач з Марыюпальскім аэрапортам. Літаральна за некалькі гадзін на яго былі перамешчаныя вайсковыя гелікаптэры. Акрамя таго, адна або некалькі ракет прыляцелі ў размяшчэнне асабовага складу побач з тэрыторыяй аэрапорта.



Уласна, сам сабой наступ (УСУ - рэдакцыя) ужо пачаўся, толькі пакуль ён знаходзіцца ў пачатковай фазе, не занадта відовішчнай і дзейснай, але які развязвае шмат якія задачы наступнага этапу.
Гэта, безумоўна, дарагая стратэгія, якая патрабуе даволі значнага выдатку сіл і баявых прыпасаў, але дзякуючы дапамозе кааліцыі «Рамштайн» назапашана дастаткова шмат, а дакладнасць удараў замяняе іх масавасць», - паведаміў расейскі вайсковы эксперт Анатоль Несміян (Эль Мюрыд).