Зяленскі прыбыў у Японію на саміт G7
- 20.05.2023, 10:13
- 4,856
Сталі вядомыя першыя падрабязнасці візіту.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботу, 20 траўня, прыбыў у Японію. Ён прыме ўдзел у саміце краін G7.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Украіны ў Telegram.
«Японія. G7. Важныя сустрэчы з партнёрамі і сябрамі Украіны. Бяспека і ўзмацненне супрацоўніцтва для нашай перамогі. Сёння свет стане бліжэйшым», - адзначыў прэзідэнт Украіны.
Візіт Зяленскага ў Японію
Нагадаем, раней шэраг заходніх СМІ паведаміў, што Уладзімір Зяленскі прыедзе на саміт краін «Вялікай сямёркі» асабіста. Аднак пазней ва Украіне заявілі, што прэзідэнт прыме ўдзел у саміце, але ў онлайн-фармаце.
Учора кіраўнік Украіны прыбыў з візітам у Савудаўскую Арабію. У Джыдзе ён выступіў на саміце Лігі арабскіх дзяржаў і правёў шэраг сустрэч.
Пасля гэтага кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пацвердзіў, што Зяленскі адправіцца ў Японію і на палях саміту G7 сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Таксама прэзідэнт Украіны правядзе перамовы з прэм'ерам Японіі.
Са звестак выдання Politico, Джо Байдэн абвесціць новы пакет дапамогі Украіне на 375 млн даляраў пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.