13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кінжал» у сэрцы Пуціна

3
«Кінжал» у сэрцы Пуціна

Як дэградуе расейская зброя на вайне.

На працягу гэтага тыдня Расея штодня, а дакладней штоноч атакуе Украіну ракетамі і дронамі. Маштабныя атакі паказалі, што яшчэ адна расейская казка пра "аналагаўнет" не больш чым міт - гаворка аб ракеце "Кінжал". Аб тэхналагічнай дэградацыі ў РФ, хібах ракет "Кінжал" і адвечнай хлусні расейцаў што да "непераможнага" узбраення - сваімі думкамі ў эфіры Апостраф TV падзяліўся дырэктар аналітычнай арганізацыі "Цэнтр даследаванняў войска, канверсіі і раззбраенні" Валянцін Бадрак:

- Не будзем казаць, ці мае Расея «Кінжалы» наогул або не. Цяпер вораг мае нешта пераасэнсаваць і зрабіць аналіз здарэння. Магутны псіхалагічны ўдар быў нанесены па Крамлі ў ноч, калі былі збітыя шэсць ракет "Кінжал".

Фактычна, гэта ўжо дало падставы дастаткова аргументавана гаварыць пра тое, што калі ўкраінская СПА так спраўна збівае ракеты, якія яны называлі гіпергукавымі, то калі яны напраўду з'яўляюцца гіпергукавымі - там у іх з тэхнічнымі характарыстыкамі ёсць пэўныя праблемы. Хаця спецыялісты кажуць, што на пэўных этапах траекторыі ракета сапраўды дасягае 5 махаў, якія дазваляюць яе ўмоўна ўважаць за гіпергукавую. І калі гэта так, тады ўжыванне Расеяй ядзернай зброі, у тым ліку тактычнай, фактычна ставіцца пад сумненне.

Апостроф TV

Дарэчы, аб гэтым адзін з вядучых экспертаў ракетнай тэматыкі, спецыяліст з Осла напісаў матэрыял у выданні The Telegraph, і там зусім справядліва гэтае пытанне закрануў.

У прынцыпе, можна пагадзіцца з тым, што для Расеі вельмі нэгатыўныя наступствы ў тым, што гэтыя «Кінжалы» былі збітыя, бо гэта не проста збілі балістычныя ракеты. Яшчэ кагадзе расейцы вельмі ганарыліся гэтымі «Кінжаламі». Хачу нагадаць, што ў 2018 годзе Пуцін упершыню пачаў расказваць пра тое, якую яны маюць магутную гіпергукавую зброю, успомніўшы і «Кінжал», і «Авангард», і «Цыркон». Цяпер можна меркаваць, што ва ўсіх гэтых ракетах вельмі шмат праблем. Дарэчы, адна з іх у 2019 годзе выбухнула падчас выпрабаванняў, тады загінулі пяць чалавек у Расеі, і тады мы разглядалі гэта як пачатак вялікіх тэхналагічных праблем.

Але ёсць яшчэ і працяг гэтай тэхналагічнай дэградацыі. Выданне Moscow News 16 траўня паведаміла, што затрыманыя некалькі навукоўцаў, якія займаліся гіпергукавой зброяй. Я хачу нагадаць, што ўжо 16 чалавек затрыманыя, пачынаючы са жніўня 2022 года. Адзін з іх - 55-гадовы навуковец - нават памёр пасля затрымання. А гэтых людзей, якіх затрымалі цяпер, абвінавачваюць нібыта ў перадачы тэхналогій гіпергукавых ракет Кітаю, што таксама вельмі сімптаматычна. Кітай - быццам вялікі сябар Расеі, і вось такія заўвагі. Але гэта можа быць проста хаваннем раздражнення ўлад, што "гіпергукавыя" ракеты не пацвярджаюць свае характарыстыкі. І выходзіць, што ўсё, што казаў Пуцін у 2018 годзе - гэта такая ж клаўнада, як і тое, што казаў ягоны міністр Шайгу, калі напярэдадні вайны ён заявіў, што Расея мае 80% новых узбраенняў у складзе войска.

Гэта значыць, мы бачым, што ёсць тэхналагічныя праблемы, якія вельмі старанна хаваліся на працягу гадоў. Цяпер Расея фактычна сутыкаецца з наступствамі сваёй хлусні - усяму свету і свайму грамадству. І гэта тыя наступствы, якія прыводзяць да паразы, фактычна немагчымасці ажыццявіць задуманае. Пры гэтым, калі сачыць за гэтымі гістэрычнымі выказваннямі і разнастайнымі пасланнямі, якія цяпер гучаць і ў Дзяржаўнай думе, і на розных прапагандысцкіх каналах, можна ўбачыць, што панічныя настроі ў Расеі імкліва растуць. Дарэчы, днямі Пуцін выдаў указ, які забараняе чыноўнікам падчас правядзення так званай "СВА" сыходзіць у адстаўку. Гэта значыць, там пачынаецца нейкі прыгон для ўсіх дзяржаўных службоўцаў.

Падзенне ракеты «Калібр» у Крыме

Цалкам магчыма, што ён змяніў сваю траекторыю і ўпаў. Такое здараецца не першы раз. Нават падчас дэманстрацыі «Калібраў» такая сітуацыя ўжо была - яшчэ да ўварвання. Наогул тое, што Расея цяпер вырабляе і спрабуе прадэманстраваць усяму свету, што санкцыі не дзейнічаюць, і што яны вырабляюць такую ж тэхніку, - напраўду выходзіць, што яны вырабляюць ужо зусім іншае.

У дадатак да «Калібрам» адзначу, што літаральна некалькі дзён таму наш украінскі цэнтр, які вывучае трафейную тэхніку, разнастайныя ўзоры, якія здалелі адбіць у супраціўніка, або адломкі, зрабіў публічную прэзентацыю праблем танкаў Т-90. Яны фактычна давялі, што танк Т-90 увогуле не з'яўляецца тэхналагічным і новым танкам, а нейкай версіяй Т-72. Гэта чарговы довад таго, што ў Расеі цяпер пануе тэхналагічная дэградацыя.

Наша справа і ўсяго свету - фактычна давесці гэтую дэградацыю да такога ўзроўню, калі Расея проста не зможа вырабляць магутныя ракеты, самалёты, панцырную тэхніку і РСЗА, якія могуць наносіць нам удары на пэўнай адлегласці. Скажам, тыя ж «Тарнада-З» знаходзяцца ў значнай залежнасці ад заходніх элементаў і камплектовых вырабаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках