13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шмат ракет, вельмі чуваць»: у Марыюпалі прагрымелі новыя магутныя выбухі

1
«Шмат ракет, вельмі чуваць»: у Марыюпалі прагрымелі новыя магутныя выбухі

Удары дальнабойнымі ракетамі былі нанесеныя і па расейскіх войсках у Токмаку.

У суботу раніцай, 20 траўня, у захопленым РФ Марыюпалі Данецкай вобласці прагрымелі магутныя выбухі, піша «Главред».

Горад быў атакаваны «дальнабойнымі ракетамі», паведамляюць прапагандысты РФ.

Адзначаецца, што нібыта ўдар быў нанесены УСУ «з паўночнага захаду».

У мэсэнджэрах мясцовыя жыхары пішуць пра гучныя выбухі ў Марыюпалі.

«Левы вельмі чуваць»;

«Ілліча таксама чуваць»;

«Аддалены гук самалёта і цяпер гэтак жа»;

«Шмат ракет на Марыюпаль».

Акрамя таго, у Сеціве таксама апублікаваны паведамленні аб выбухах, якія прагрымелі ў акупаваным РФ Токмаку Запарожскай вобласці.

На запісе выразна чутныя гукі выбухаў.

Як паведамляў сайт Charter97.org, учора ўвечары ў выніку ракетнага ўдару па Марыюпалі была ліквідаваная база са 150 расейцамі і СПА РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках