Салаўёў упаў духам праз F-16 для Украіны
23- 20.05.2023, 14:12
- 22,096
Прапагандыст заявіў, што вайна можа скончыцца недзе пад Масквой.
Адзін з ключавых прапагандыстаў РФ Уладзімір Салаўёў засмуціўся праз навіну, што ў найбліжэйшай будучыні Украіна атрымае заходнія знішчальнікі. Ён западозрыў, што вайна можа скончыцца недзе пад Масквой.
Аб гэтым ён распавёў у эфіры свайго канала «Салаўёў LIVE», піша Дыялог.UA.
Прапагандыст паскардзіўся, што ў выніку вайны свет перастаў баяцца Расею і больш не збіраецца з Масквой прыслухоўвацца да яе меркавання.
«Ды дрэнна ўсё напраўду! Вось рэальна кажу… Я гляджу, ніхто не верыць ні ў якія нашыя «чырвоныя лініі», усе думаюць, што рабіць можна ўсё, што хочаш, што тыгр папяровы. «Ну ёсць у іх ядзерная зброя, усё адно ніхто ніколі не выкарыстоўвае»... Вось такое стаўленне стала: «Ды добра! Чаго мы іх так доўга баяліся?» Таму зараз і F-16 пайшлі. Ужо зразумелі, што «якая, на * рэн, розніца». Ужо пілотаў падрыхтавалі. Ім нават нецікава з намі гуляцца вось у цырліх-манірліх (залішнюю цырымоннасць - рэд.). Мне проста хочацца, каб у гэтай вайне мы перамаглі, не дайшоўшы спачатку да Масквы. Вось можна разок змяніць традыцыю? Можна да Масквы не даходзіць? Хацелася б», - заявіў Салаўёў.
Адзначым, што дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван на брыфінгу публічна пацвердзіў планы аб перадачы Украіне заходніх знішчальнікаў F-16.