13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськалій» зноў плішчыўся бабёр

4
На «Беларуськалій» зноў плішчыўся бабёр

Жывёліна магла прыйсці з прэснаводнай сажалкі, якая знаходзіцца каля прадпрыемства.

У адзін з цэхаў «Беларуськалія» 19 траўня прыйшоў бабёр і, мяркуючы з усяго, наважыўся там застацца. Аднак супрацоўнікі прадпрыемства былі не радыя няпрошанаму «напарніку» і пасля доўгай пагоні здолелі яго выгнаць. Але гісторыя атрымала працяг - 20 траўня ён (ці яго суродзіч) вярнуўся.

Першы нечаканы візіт здарыўся раніцай 19 траўня: на абагачальную фабрыку 4-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» ў Салігорскім раёне зайшоў бабёр. Яго паспрабавалі выгнаць, каб ён не пашкодзіў абсталяванне і не загінуў сам. Аднак на гэта спатрэбілася блізу 3 гадзін - жывёліна пакідаць прадпрыемства не хацела.

Гісторыя атрымала працяг. 20 траўня бабра зноў заўважылі на 4-м рудніку, піша «Зеркало».

«Звярок відавочна жадае скласці канкурэнцыю сімвалу шахцёраў – крату», - мяркуюць на прадпрыемстве.

Супрацоўнікі «Беларуськалія» выказалі здагадку, што бабёр ці бабры (невядома, гэта адзін і той жа грызун, ці ўсё ж два) маглі прыйсці з размешчанай непадалёк прэснаводнай сажалкі для тэхнічных патрэб.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках