13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі каля гатэля, дзе знаходзіцца дачка Лаўрова, пачаліся сутыкненні

12
У Грузіі каля гатэля, дзе знаходзіцца дачка Лаўрова, пачаліся сутыкненні

Ёсць затрыманыя.

Каля гатэля ў грузінскай Кахэціі, дзе магчыма пасялілася дачка міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова Кацярына Вінакурава (Лаўрова), адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй.

Пра гэта паведамляе грузінская служба «Радыё Свабода».

Адзначаецца, што каля гатэля Kvareli Lake Resort аб 11 раніцы адбылося затрыманне ўдзельнікаў акцыі пратэсту.

Цяпер затрыманыя блізу 16 чалавек, у тым ліку сябры апазіцыйных партый «Дроа» і «Адзіны нацыянальны рух».

У Міністэрстве ўнутраных спраў Грузіі паведамілі, што іх затрымалі ў адміністрацыйным парадку, паведамляе Interpressnews.

Затрыманых, паводле звестак СМІ, забралі ў найбліжэйшыя паліцэйскія ўчасткі на допыт.

Дачка міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова Кацярына Вінакурава (Лаўрова) прыляцела ў Грузію на святкаванне вяселля брата свайго мужа Аляксандра Вінакурава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках