13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы: Баі за Бахмут працягваюцца

Украінскія вайскоўцы: Баі за Бахмут працягваюцца

Мінабароны Украіны і УСУ зняпраўдзілі заяву Прыгожына.

Верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын удзень 20 траўня заявіў, што Бахмут у Данецкай вобласці цалкам захоплены расейскімі акупантамі. Гэтую інфармацыю зняпраўдзілі ва ўкраінскім Міністэрстве абароны.

Са слоў намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр, зараз нашы абаронцы «кантралююць пэўныя прамысловыя і інфраструктурныя аб'екты гэтага раёна і прыватны сектар», піша unian.net.

«У Бахмуце цяжкія баі. Сітуацыя крытычная. Разам з тым, нашы войскі трымаюць абарону ў раёне «Літак», – напісала яна.

Поўную акупацыю ўкраінскага горада-крэпасці не пацвярджае і спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты.

«Гэта не праўда. Нашы падраздзяленні працягваюць баі ў Бахмуце», – сказаў ён у каментары Reuters.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках