У Крыме прагрымеў выбух на аэрадроме расейскіх акупантаў
6- 20.05.2023, 19:11
- 25,792
Выведзены са строю вайсковы гелікаптэр Мі-8.
У акупаваным войскамі агрэсара Расеі Крыме на вайсковым аэрадроме Кача, які знаходзіцца непадалёк ад Севастопаля, прагрымеў выбух. Там базуецца авіяполк захопнікаў. У выніку пашкоджаны і выведзены са строю вайсковы гелікаптэр Мі-8. У найбліжэйшых населеных пунктах узмацнілі фільтрацыйныя мерапрыемствы.
Як паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы, недзе а гадзіне ночы на аэрадроме Кача каля Севастопаля, дзе знаходзіцца 318-ы асобны змешаны авіяцыйны полк акупантаў, адбыўся выбух.
Пашкоджаны і выведзены са строю вайсковы гелікаптэр расейскіх захопнікаў Мі-8.
«У часова акупаваным Крыме чарговая «бавоўна». У выніку выбуху а гадзіны ночы пашкоджаныя і выведзены са строю вайсковы гелікаптэр Мі-8 са складу 318 палка», – адзначыў суразмоўца.