13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Прагноз ад сіноптыкаў.

У апошні тыдзень траўня надвор'е ў Беларусі будзе ўмерана цёплым і няўстойлівым. Пра прагноз надвор'я ў абласных цэнтрах Беларусі на тыдні з 22 да 28 траўня, расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў у эфіры дзяржаўнай ТВ.

У пачатку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву вобласці высокага атмасфернага ціску і вільготных малаактыўных атмасферных франтоў. У выніку на тэрыторыі краіны будзе пахмурна з праясненнямі, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вільготнасць - да 70%. Вецер няўстойлівы, слабы. Уначы ад +7 да +13°C, удзень у панядзелак каля +20°C, у аўторак - да +21°C.

У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасферы пачне адказваць чарговы слабавыяўлены атмасферны фронт. Рухаючыся з усходу, ён прынясе воблачнае з праясненнямі надвор'е, уначы па ўсходняй палове, удзень у большасці раёнаў - невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні, умераны. Вільготнасць - да 90% па ўсходзе. Уначы ў сераду ад +9 да 14°C, удзень ад +18 да +21°C.

У пачатку другой паловы тыдня за ўмовы надвор'я прадоўжаць адказваць атмасферныя франты і вільготныя, няўстойлівыя паветраныя масы. Воблачна з праясненнямі. Часам - кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у чацвер - слабы туман, бачнасць - да кіламетру. Вільготнасць - да 90%. Вецер паўночна-заходні, умераны. Уначы ад +9 да +14°C. Удзень у чацвер - ад +14°C па паўднёвым усходзе да 22°C па паўднёвым захадзе, у пятніцу - ад +13°C па Берасцейскай вобласці да +20°C па Віцебскай.

У наступныя выходныя сітуацыя ў атмасферы крыху палепшыцца, прагназуе Дзмітры Рабаў. З ростам атмасфернага ціску аблокаў і дажджоў стане менш. Пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, толькі ў нядзелю днём па ўсходзе - кароткачасовыя дажджы. Вільготнасць - да 90%. Пад раніцу - слабыя туманы, бачнасць - да кіламетру. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Уначы ад +7 да +13°C. Днём у суботу - ад +15 да +24°C, у нядзелю - ад 19 да +23°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках