13 студзеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Мы заходзілі ў дамы і проста расстрэльвалі"

22
"Мы заходзілі ў дамы і проста расстрэльвалі"

Украінская разведка апублікавала доказы злачынстваў акупантаў у Луганскай вобласці.

На запісе, апублікаваным ГУР МА, вайсковец РФ распавядае пра забойства цывільных людзей жаўнерамі РФ на Луганскім кірунку

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі МА Украіны.

У размове са сваёй сваячкай акупант расказвае, што ён і іншыя захопнікі атрымалі выразны загад - «забраць Крэменна».

«Мы сёння як зайшлі, як пачалі і цывільных, і ўсіх х**рыць. Мы завалілі сёння ўначы не менш за 400 чалавек. Проста зайшлі ўжо нахабна, думаю - «ну заб'юць дык заб'юць», мне ўсё роўна. Ведаю, што за сабой столькі людзей забяру», - сказаў акупант на запісе.

Са слоў захопніка, забівалі яны сярод іншых дзяцей і жанчын.

«Мы ўсё выкасілі, проста заходзілі ў дамы і расстрэльвалі», - сказаў вайсковы злачынца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках