20 траўня 2026, Серада, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя 12 разоў ударыла па пазіцыях ворага

3
Украінская авіяцыя 12 разоў ударыла па пазіцыях ворага

Баі за Бахмут трываюць.

На працягу 21 траўня расейскія акупанты спрабавалі прарваць абарону УСУ на пяці кірунках Данецкай вобласці - Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім. Найбольш лютыя баі вядуцца за Бахмут, куды супраціўнік кідае большую частку сваіх гарнізонаў і баявой тэхнікі.

Аднак абаронцы Украіны не дазваляюць ворагу ажыццявіць яго задуму атрымання перавагі на ўсходнім кірунку вядзення баёў. Як паведамілі ў Генеральным штабе УСУ, толькі за дзень украінская авіяцыя нанесла 12 удараў па мясцінах засяроджвання асабовага складу і вайсковай тэхнікі супраціўніка.

«У выніку былі знішчаныя тры варожыя выведныя БЛА рознага тыпу. Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пацэлілі ў абшар засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, два склады баявых прыпасаў, два артылерыйскія падраздзяленні на агнявых пазіцыях і яшчэ адну важную цэль супраціўніка», – зазначылі ўкраінскія вайскоўцы.

Таксама вайсковае кіраўніцтва Украіны давяло да ведама, што супраціўнік не пакідае наступныя пазіцыі:

- На Купянскім кірунку супраціўнік не спыняе спроб палепшыць тактычнае становішча. На працягу дня вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ля Масютоўкі. Пад артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы супраціўніка падпалі паселішчы Каменка, Каладязнае, Чырвонае Першае, Петра-Іванаўка, Фігалоўка, Навамлынск, Заходняе, Маначынаўка, Масютоўка, Табаеўка, Берастава Харкаўскай вобласці і Стэльмахоўка на Луганшчыне;

— на Ліманскім кірунку на працягу дня вораг вёў наступальныя дзеянні ў кірунку Івана-Дар'еўкі, поспеху не меў. Нанёс авіяцыйныя ўдары ля паселішча Неўскага. Пад артылерыйскія абстрэлы падпалі паселішчы побач з лініяй баявога сутыкнення, у тым ліку Макееўка, Неўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Торскае, Верхнякаменнае і Спорнае Данецкай вобласці;

- на Бахмуцкім кірунку вораг працягвае наступальныя дзеянні. Баі за места Бахмут працягваюцца. На працягу дня супраціўнік беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчаныя пазіцыі на поўдзень ад паселішча Іванаўскага. Да таго ж, вёў наступальныя дзеянні ў кірунку Грыгораўкі, поспеху не меў. Нанёс авіяцыйныя ўдары ля паселішчаў Бахмута і Іванаўскага. Ад варожых абстрэлаў пацярпелі Арэхава-Васілаўка, Маркава, Бахмут, Іванаўскае, Белая Гара і Нью-Ёрк Данецкай вобласці;

— на Аўдзееўскім кірунку супраціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні на кірунках Аўдзееўкі і Першамайскага, поспеху не меў. На працягу дня нанёс авіяцыйны ўдар пад Аўдзееўкай, ажыццявіў артылерыйскія абстрэлы такіх паселішчаў як Новакалінава, Бердзічы, Стэпнае, Аўдзееўка, Паўночнае, Першамайскае, Карлаўка і Невельскае Данецкай вобласці;

— на Мар'інскім кірунку падраздзяленні сіл абароны адбілі шматлікія атакі супраціўніка ля места Мар'інкі. Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары паблізу Мар'інкі і Наваміхайлаўкі. У той жа час, пад варожыя абстрэлы падпалі Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці;

- на Шахцёрскім кірунку супраціўнік наступальных дзеянняў не рабіў. У той жа час нанёс авіяцыйныя ўдары у абшарах такіх паселішчаў як Вадзяное, Вуглядар, Прачыстоўка, Залатая Ніва і Вялікая Навасёлка. Учыніў абстрэлы паселішчаў Вадзянога і Вуглядару;

- На Запарожскім і Херсонскім кірунках супраціўнік працягвае абаронныя дзеянні. У той жа час не спыняе знішчэнне інфраструктуры паселішчаў побач з лініяй баявога сутыкнення. На працягу гэтага дня нанёс авіяўдары па Станіславе Херсонскай вобласці, а таксама абстраляў з артылерыі Урэмаўку, Бурлацкае, Навасёлку, Зялёнае Поле Данецкай вобласці; Вольгаўскае, Гуляйполе, Залізнічнае, Белагор'е, Малую Токмачку, Малыя Шчарбакі і Каменскае Запарожскай вобласці; Цягінку Херсонскай вобласці і Херсон.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках