Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра ў футболе
4- 21.05.2023, 21:51
- 6,056
Клуб впервые в своей истории стал чемпионом.
Клуб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам.
«Арыс» з Лімасоле стаў чэмпіёнам Кіпра ў футболе, піша «Наша Ніва». Галоўным трэнерам з'яўляецца беларус Аляксей Шпілеўскі, а прэзідэнтам беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў.
Сёння асноўны канкурэнт «Арыса» клуб «АПАЭЛ» саступіў у гасцях «Апалону» з лікам 2:3, і ўжо не дагоніць «Арыс». У чэмпіянаце Кіпра засталося згуляць адзін тур.
«Арыс» - 74, АПАЭЛ - 68, АЕК - 63, Апалон - 62.
«Арыс» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Кіпра. Клуб набыў у 2021 годзе беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў, які запрасіў у лютым 2022 года Аляксея Шпілеўскага. У першы сезон «Арыс» пад кіраўніцтвам Шпілеўскага заняў 4-е месца, а сёння здабыў залатыя медалі.
За клуб гуляюць двое беларусаў: Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі.
Аляксей Шпілеўскі ў свой час трэніраваў берасцейскае «Дынама», казахстанскі «Кайрат», які прывёў да чэмпіёнства ў 2020 годзе, некалькі месяцаў трэніраваў клуб нямецкага другога дывізіёна «Эрцгебіргэ».