28 снежня 2025, Нядзеля, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мытнікі спыняюць мікрааўтобусы проста на трасах

11
Беларускія мытнікі спыняюць мікрааўтобусы проста на трасах

Для чаго?

Берасцейская мытня апублікавала відэа, як яе супрацоўнікі спыняюць транспартныя сродкі, а гэта пераважна мікрааўтобусы, проста на трасах. Як адзначае мытня, ёсць падставы меркаваць, што гэтыя ТС перавозяць камерцыйныя партыі тавару пад выглядам тавараў для ўласнага карыстання.

Паведамляецца, што сёлета супрацоўнікі праваахоўнага блока Берасцейскай мытні выявілі ўжо сем фактаў незаконнага перамяшчэння праз мяжу камерцыйных партый тавараў, увоз якіх у Беларусь прадпрымальныя «бізнэсоўцы» арганізавалі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання».

Гэта бытавая тэхніка, прадметы адзення і абутку, касметычная і парфумерная прадукцыя, наборы дзіцячых цацак, дзіцячыя аўтакрэслы і вазкі, будаўнічы электраінструмент, спартыўны інвентар, біялагічна актыўныя дабаўкі і іншае.

Агулам канфіскавана блізу 3 тысяч адзінак такіх тавараў на суму звыш 1,3 млн рублёў.

Прадпрымальнікі на сумежным баку перад перасячэннем мытнай мяжы раздавалі тавары дробнымі партыямі грамадзянам, якія і ўвозілі іх у краіну пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. Такая схема выкарыстоўвалася з мэтай ухілення ад выплаты мытных выплат.

Грузавыя аўтамабілі ўжо са зборнымі камерцыйнымі партыямі тавараў былі спыненыя берасцейскімі мытнікамі падчас руху ў Расею. Суправаджальных дакументаў, зразумела, у кіроўцаў не выявілася, паведаміла Берасцейская мытня.

У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў распачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле арт.13.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыяй артыкула якой прадугледжаны штраф у суме да 50% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

А асобам, якія арганізавалі раздачу тавараў для перамяшчэння праз мяжу, пагражае штраф у суме да 30 базавых адзінак з магчымай канфіскацыяй, што прадугледжанае ч.2 арт.15.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках