22 снежня 2024, Нядзеля, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна сустрэлася з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком

53
Наталля Радзіна сустрэлася з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» знаходзіцца з візітам у Кіеве.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца з візітам у Кіеве. Сёння яна сустрэлася з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком.

На сустрэчы, якая прадоўжылася больш за гадзіну, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, становішча палітычных зняволеных у беларускіх турмах, шырокамаштабная ўцягнутасць беларускага рэжыму ў вайну Расеі, палітыка Кіева ў дачыненні да нашай краіны і будучыня Беларусі пасля непазбежнай перамогі Украіны.

НАТАЛЛЯ РАДЗІНА І ДАРАДЦА ОФІСУ ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ МІХАІЛ ПАДАЛЯК

Наталля Радзіна таксама сустрэлася з намеснікам міністра абароны Украіны генерал-маёрам Аляксандрам Палішчуком, дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, чальцамі міжфракцыйнага аб'яднання «За свабодную Беларусь», сустаршынём Парламенцкага камітэта асацыяцыі Украіны - ЕЗ Вадзімам Галайчуком і чальцом камітэта ў замежных справах Богданам Ярэменкам, якія прадстаўляюць правячую партыю «Слуга Народа».

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася пытанне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі.

З НАМЕСНІКАМ МІНІСТРА АБАРОНЫ УКРАІНЫ ГЕНЕРАЛ-МАЁРАМ АЛЯКСАНДРАМ ПАЛІШЧУКОМ
З СУСТАРШЫНЁМ ПАРЛАМЕНЦКАГА КАМІТЭТА АСАЦЫЯЦЫІ УКРАІНЫ-ЕЗ ВАДЗІМАМ ГАЛАЙЧУКОМ І СЯБРАМ КАМІТЭТА Ў ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАХ БОГДАНАМ ЯРЭМЕНКАМ

Таксама Наталля Радзіна ладзіць сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі і наведала базу палка імя Кастуся Каліноўскага.

НА БАЗЕ ПАЛКА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках