Цапкала: Лукашэнку ў тэрміновым парадку даставілі ў лякарню Масквы
130- 27.05.2023, 18:17
- 88,504

Лекары ацэньваюць ягоны стан як крытычны.
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў палітык Валерый Цапкала:
– З наяўнай у нас інфармацыі, якая патрабуе дадатковага пацверджання, Лукашэнка пасля сустрэчы з Пуціным за зачыненымі дзвярыма ў тэрміновым парадку быў дастаўлены ў Цэнтральную клінічную лякарню Масквы, дзе ў цяперашні момант і знаходзіцца.
На вяртанне яго са стану, ацэненага лекарамі як крытычны, былі накіраваныя найлепшыя спецыялісты. Было праведзенае прамыванне крыві, стан Лукашэнкі быў прызнаны не транспартабельным.
Арганізаваныя мерапрыемствы ў выратаванні беларускага дыктатара мелі на мэце адвесці спекуляцыі пра магчымы ўдзел Крамля ў ягоным атручэнні.
Не мае значэння, вернецца ён у працоўны стан ці не, лекары папярэджваюць пра магчымае паўтарэнне рэцыдываў.