«Беларуская выведка»: Стала вядома, праз што Лукашэнка патрапіў у ЦКБ Масквы
86- 28.05.2023, 11:56
- 126,914

Сэрцава-судзінная сістэма дыктатара знаходзіцца ў крытычным стане.
Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» паведаміў новыя падрабязнасці шпіталізацыі Лукашэнкі ў Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы.
Адна з крыніц канала паведаміла, што пасля афіцыйных сустрэч у Маскве Лукашэнка заязджаў на абследаванне і кансультацыю ў «крамлёўскі медыцынскі блок».
Нагодай стала ўскладненне пасля перанесенай віруснай інфекцыі.
Яшчэ адна крыніца паведаміла аб дадатковых захадах бяспекі пры вяртанні самалёта з Масквы.
«Інфармацыя атрыманая толькі з аднаго рэсурсу і патрабуе дадатковай верыфікацыі», — зазначае «Беларуская выведка».
Аўтарам тэлеграм-канала таксама стала вядома, што Лукашэнку паказаная каранаграфія і яе збіраліся рабіць найбліжэйшым часам. Гэта можа сведчыць аб дрэнным стане сэрцава-судзіннай сістэмы.
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора Лукашэнку пасля сустрэчы з Пуціным за зачыненымі дзвярыма ў тэрміновым парадку даставілі ў Цэнтральную клінічную лякарню Масквы. Лекары ацэньваюць стан дыктатара як крытычны.
Пазней крыніцы ў Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы пацвердзілі шпіталізацыю Лукашэнкі. На некаторыя звесткі самалёт вярнуўся ў Менск без дыктатара.