2 траўня 2024, Чацвер, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камандзір батальёна проста ўцёк, кінуўшы людзей»

8
«Камандзір батальёна проста ўцёк, кінуўшы людзей»

Расейскія акупанты запісалі відэазварот, у якім паскардзіліся на камандаванне.

Ролік апублікаваў Telegram-канал ASTRA. Аўтары відэа гавораць, што ўжо тры месяцы ваююць на тэрыторыі Украіны, аднак нядаўна ў іх змяніўся камандзір батальёна і скасаваў ім ратацыю - захопнікі гавораць, што перасталі мыцца і ездзіць па прадукты.

«Мы належым да 3 батальёна часткі 1307 палка 6 дывізіі. Змянілі нам камандзіра батальёна, ён мясцовы, ён нарадзіўся ва Украіне, камандаваў пад Крамянной, страцілі [яны] там батальён цэлы, увогуле цэлы полк», - заявілі яны.

З іх слоў, іх заводзілі на пазіцыі падманам, дзе перадавалі пад камандаванне ПВК. Калі камандзіру ўзвода адарвала нагу, камандзір батальёна ўцёк, не даўшы яму дапамогі.

Калі яны прасілі ў камандавання рацыі і цеплавізары, ім адмаўлялі і казалі ісці ў бой, інакш іх расстраляюць, развярнуўшы артылерыю і мінамёты на іх батальён.

«Які наш пасыл? Нас проста кідаюць на забой. Прыязджаў ідэолаг і казаў: так, страты ёсць, страты будуць, ёсць пэўная мяжа ў стратах, як толькі мы яе дасягнём, нас папоўняць і зноў пойдзем у бой. <…> Тут асабовы склад ніхто не шануе. Цяпер у дачыненні да нас разглядаюць два артыкулы — <…> альбо мы пакінулі пазіцыі, альбо невыкананне загада. Мы агучылі свае ўмовы - сродкі сувязі, эвакуацыя, падтрымка артылерыі. Нас не пачулі, сказалі: пойдзеце ўсё адно», - сказалі яны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках