24 красавiка 2024, Серада, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія сюрпрызы чакаюць беларусаў у чэрвені

1
Якія сюрпрызы чакаюць беларусаў у чэрвені

Галоўныя змены, якія адаб'юцца на партманетах і не толькі.

Першы летні месяц прынясе беларусам даволі шмат навін - больш не будзе дзейнічаць «Зялёная картка» для ўезду ў ЕЗ, патаннеюць крэдыты. Самыя важныя змены – у штомесячнай падборцы "Смартпрэс".

Знізіцца стаўка рэфінансавання

Зноў зніжаецца стаўка рэфінансавання - да 9,75% гадавых (было 10%). А значыць, можна чакаць патаннення крэдытаў.

Таксама стане ніжэйшай стаўка на крэдыт овэрнайт - 10,75% гадавых (было 11%) і стаўка на дэпазіт овэрнайт - 8,75% гадавых (было 9%).

Падрасце камунальная плата

У чэрвені «пацяжэюць» камунальныя рахункі - на 4 рублі 39 капеек падвысяць тарыфы на цеплавую і электрычную энэргію, газ прыродны і звадкаваны для ацяплення жылля.

Нагадаем, што тарыфы на ЖКП, за выняткам ацяплення, ужо ўзнімаліся з 1 студзеня - на 9 рублёў 53 капейкі.

Між тым, у сакавіку абяцалі, што рост тарыфаў у 2023 годзе не перавысіць $5 у эквіваленце на стандартную двухпакаёвую кватэру 48 кв.м.

Забароняць зняцце гатоўкі з віртуальных картак

Кліенты "Прыёрбанка" з 1 чэрвеня больш не змогуць зняць гатоўку з віртуальных картак у далярах ЗША і еўрах ні ў касах, ні ў банкаматах. Пры гэтым кліенты па-ранейшаму змогуць аплачваць куплі віртуальнай карткай у онлайн-крамах, у тым ліку замежных, а таксама падпіскі на ўсякія сэрвісы (таксі, музыка, фільмы і г.д.).

«Зялёнай картцы» - канец

З 1 чэрвеня беларускія аўтаўладальнікі больш не змогуць выкарыстоўваць міжнародны поліс страхавання цывільнай адказнасці "Зялёная картка" пры выправах у Еўразвяз, Вялікую Брытанію і Швайцарыю.

Наўзамен спатрэбяцца пагадненні памежнага страхавання.

Пройдуць іспыты ў 9-х класах.

З 1 да 9 чэрвеня пройдуць іспыты за курс базавай школы ў вучняў 9-х класаў. Маюцца быць 4 выніковыя іспыты: пераказ у беларускай мове, пераказ у расейскай мове, кантрольная праца ў матэматыцы, вусны адказ на білеты з гісторыі Беларусі.

Пачнецца ўступная кампанія ў ВНУ

Да 5 чэрвеня абітурыенты маюць паспець падаць дакументы на мэтавае навучанне ў ВНУ. А вось уступныя іспыты прызначаныя на 6-13 чэрвеня. Залічэнне пройдзе да 16 чэрвеня.

Касуюцца забароны для рыбакоў, але не ўсе

Аматарам рыбалкі неабходна быць уважлівымі, каб не атрымаць штраф за парушэнне забароны на лоўлю.

Так, у Берасцейскай і Гомельскай абласцях да 20 чэрвеня ўсё яшчэ будзе дзейнічаць забарона на лоўлю сома, устаноўленая з 19 траўня. У Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях яна падоўжыцца да 1 ліпеня.

А вось у Віцебскай вобласці з 8 чэрвеня перастане дзейнічаць вясновая нераставая забарона.

Падаражэюць цыгарэты

Вырасце цана асобных марак цыгарэт з фільтрам. Monte Carlo Super Slims, Azure Camel Studio Sunny Mix падаражэюць на 30 капеек (да 4,9 рубля), на такую ж суму павялічыцца цана Sobranie Element Caster (да 6,05 рубля).

Меркавалася, што аптэкі абмяжуюць продаж рэцэптурных лекаў.

Меркавалася, што аптэкі пятай катэгорыі (збольшага прыватныя) не змогуць прадаваць рэцэптурныя прэпараты.

У парадку вынятку хацелі дазволіць прадаваць лекі паводле рэцэпту, калі ўстанова ажыццяўляе бясплатнае і льготнае забеспячэнне асобных катэгорый грамадзян лекамі і перавязачнымі матэрыяламі.

Аднак МАРГ вынес папярэджанне, разважыўшы, што такая пастанова стварае «дыскрымінацыйныя ўмовы». Міністэрства запатрабавала да 30 траўня выключыць гэтыя пункты з афіцыйнага дакумента. Так што, мабыць, гэтай навацыі ўсё ж не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках