27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі перапалохаліся праз дроны

1
У Падмаскоўі перапалохаліся праз дроны

Беспілотнікі сачылі за расейскай вайсковай тэхнікай.

У Падмаскоўі тры дроны сачылі за расейскай вайсковай тэхнікай. Расейцы кажуць, што аператараў нібыта затрымалі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскі Telegram-канал SHOT.

Расейскія мэдыі заяўляюць, што інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хімках у Падмаскоўі ўвечары напярэдадні.

«Паводле нашых звестак, жыхары ЖК «Пятніцкія лугі» спалохаліся напярэдадні ўвечары, убачыўшы ў небе на вышыні прыкладна 300 мэтраў тры беспілотнікі, і выклікалі паліцыю», - кажуць расейцы.

Паліцыя нібы знайшлі аператараў, якія выпусцілі самаробныя дроны. Імі выявіліся два жыхары Масквы 39 і 47 гадоў. Мужчыны сцвярджалі, што зрабілі дроны для акупантаў, якія ваююць ва Украіне. З іхніх слоў, паасобныя дэталі яны надрукавалі на 3D-друкарцы, а іншыя набылі ў Кітаі.

«Беспілотнікі тэставалі, каб спраўдзіць, як яны працуюць, і пераслаць іх у зону СВА. Для чаго выпусцілі іх менавіта над вайсковай тэхнікай, растлумачыць не змаглі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках