27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага мільярдэра, які нарадзіўся ў Гомелі, могуць пазбавіць швэйцарскага ДНЖ

12
Расейскага мільярдэра, які нарадзіўся ў Гомелі, могуць пазбавіць швэйцарскага ДНЖ

Справу ўжо разглядаюць у федэральным адміністрацыйным судзе.

Ураджэнец Гомеля, расейскі мільярдэр і заснавальнік кампаніі-вытворцы ўгнаенняў «Еўрахім» Андрэй Мельнічэнка можа пазбавіцца швэйцарскага дазволу на жыхарства, паведаміла мясцовае выданне Blick.

Найбліжэйшым часам Мельнічэнка можа пазбавіцца дазволу на жыхарства катэгорыі «С», «свайго кшталту швэйцарскай грын-карты». Паводле інфармацыі выдання, жонка і дзеці заснавальніка «Еўрахіма» з'яўляюцца грамадзянамі ЕЗ.

Паводле інфармацыі Blick, справу ўжо разглядаюць у федэральным адміністрацыйным судзе. Швэйцарскія міграцыйныя ўлады мяркуюць, што Мельнічэнка праводзіць «занадта шмат часу за мяжой», а не ў Швэйцарыі, праз што «не адпавядае ўмовам» выдачы дазволу на жыхарства.

Разам з тым сам кантон Граўбюндэн, дзе размешчаная віла Мельнічэнкі, выступае за падаўжэнне дазволу на жыхарства мільярдэру. Ягоныя адвакаты ў выпадку адмовы маюць намер абскардзіць пастанову ў судзе.

Нагадаем, у 2023 годзе заснавальнік «Еўрахіма» і Сібірскай вугальнай энэргетычнай кампаніі Андрэй Мельнічэнка стаў лідарам рэйтынгу найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі паводле версіі часопіса Forbes. Яго багацце ацэньваецца на $25,2 млрд. У сусветным спісе мільярдэраў паводле версіі Forbes Андрэй Мельнічэнка займае 58-е месца.

У сакавіку мінулага года бізнэсовец назваў вайну ва Украіне трагедыяй і заклікаў спыніць яе.

«Будучы расейцам па нацыянальнасці, беларусам па нараджэнню і ўкраінцам па крыві, я адчуваю вялікі боль і замяшанне, бачачы, як змагаюцца і гінуць брацкія народы», - сказаў мільярдэр.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі ў сям'і выкладчыкаў, яго маці - украінка. Вучыцца ён з'ехаў у Маскву, пасля чаго застаўся жыць у Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках