Бортправадніцу «Белавія» адправяць у космас
20- 29.05.2023, 18:12
- 12,182

Марына Васілеўская стане першай беларускай, якая паляціць у космас.
Першай беларускай касманаўткай стане бортправадніца «Белавія» Марына Васілеўская. Інфармацыя размешчаная ў тэлеграм-канале пасольства Беларусі ў Расеі.
- Беларуская жанчына-касманаўтка Марына Васілеўская прызначаная ў асноўны экіпаж для палёту на МКС, - удакладнілі ў паведамленні.
Адзначаецца, што касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля. Таксама ў якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі. Разам з тым дублёрамі былі прызначаныя беларускі дзіцячы хірург Анастансія Лянкова, а таксама касманаўт Іван Вагнер і астранаўт NASA Петыт Дональд Рой.