2 траўня 2024, Чацвер, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка прапагандыста Салаўёва крытыкуе Пуціна і ставіць фемінісцкія спектаклі

9
Дачка прапагандыста Салаўёва крытыкуе Пуціна і ставіць фемінісцкія спектаклі
КАЦЯРЫНА САЛАЎЁВА

Яна называе ўсю сваю творчасць антываеннай.

Журналісты «Вёрсткі» высветлілі, што дачка расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва Кацярына вясной 2023 года паставіла на сцэне «Тэатра горада М» спектакль «28 дзён» паводле п'есы Вольгі Шаляевай. Пастаноўка натуралістычна паказвае, якія стадыі перажывае жаночы арганізм ад адной менструацыі да іншай.

Акрамя таго, у 2018 годзе Кацярына Салаўёва ў Маскве паставіла спектакль пра хатні гвалт у падтрымку фонду «Насилию. нет». Як расказала кіраўніца фонду Ганна Рывіна, дзякуючы спектаклю «Насилию.нет» атрымалася сабраць 81 тысячу рублёў. На прэм'еры пастаноўкі быў і Уладзімір Салаўёў, адзначае «Вёрстка».

Кожны год у свой дзень народзінаў Кацярына Салаўёва публікуе ў інстаграме пост з заклікам ахвяраваць грошы «Насилию.нет» і «ОВД-Инфо». Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Салаўёва загрузіла два антываенныя ролікі ў Тыкток. У дзень абвяшчэння мабілізацыі, 21 верасня 2022 года, Кацярына Салаўёва ў сваім твітары анансавала канцэрт гурта The BlueStocking, у якім яна грае на бас-гітары, са словамі «ўсе нашы канцэрты (і ўся мая дзейнасць у прынцыпе) заўсёды былі, ёсць і будуць антываенныя».

У інстаграме Кацярыны Салаўёвай ёсць і некалькі публікацый, прысвечаных бацьку. У іх яна віншавала Уладзіміра Салаўёва з днём народзінаў і дзякавала за «натхненне і выхаванне». Пад адным з пастоў з супольнай фатаграфіяй Кацярына Салаўёва напісала: «Дзякуй табе за тое, што ты – мой тата».

Карэспандэнтка «Вёрсткі» звязалася з Кацярынай Салаўёвай. Рэжысёрка адмовілася каментаваць выданню свае стасункі з бацькам і творчую дзейнасць, зазначыўшы, што перажывае за бяспеку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках