УСУ падарвалі пункт сувязі акупантаў у Запарожскай вобласці
- 30.05.2023, 16:40
- 7,800
Падчас прылёту расейцы акурат настройвалі абсталяванне ў будынку.
На Запарожскім фронце ўкраінская артылерыя працягвае метадычна «размякчаць» варожыя тылы, піша «Стопкор». У часова акупаваных Пяціхатках Васільеўскага раёна адбыўся прылёт па камунікацыйным пункце РФ - у гэты час расейскія захопнікі акурат наладжвалі ў будынку абсталяванне сувязі.
Яркае відэа адпрацоўкі артылерыйскага разліку УСУ па аб'екце, які расейцы ўладкавалі пад свой пункт сувязі, апублікавала 30 траўня рэгіянальнае інфармацыйнае агенцтва (РІА) «Мелітопаль».
«Запарожскі кірунак. Паспяховае знішчэнне акупантаў, якія былі знойдзеныя пры ўсталяванні сродкаў сувязі», - гаворыцца ў паведамленні.
Прадстаўнікі міжнароднай валанцёрскай супольнасці GeoConfirmed геалакавалі месца ўдару - пункт з каардынатамі 47.508853, 35.466255 на ўсходняй ускраіне населенага пункта Пяціхатак Васільеўскага раёна Запарожскай вобласці.
Location: P'yatykhatky (П'ятихатки), Zaporizhia Oblast at 47.508853, 35.466255 https://t.co/w3K3C3yEAg @UAControlMap @GeoConfirmed
— blinzka (@blinzka) May 30, 2023
Ukraine shells Russian soldiers which set up communication equipment. pic.twitter.com/Tp8TVETrus
Характэрна, што паводле аператыўнай мапы DeepState, гэтае сяло кантралюецца акупантамі, аднак прыкладна ў 500 метрах ад паказанага адрэзку ўжо пачынаецца «шэрая зона», дзе вядуцца баі. Побач таксама пралягае важны лагістычны шлях Т 0812 - аўтамабільная траса тэрытарыяльнага значэння ў Запарожскай вобласці, якая праходзіць па тэрыторыі Полагаўскага і Васільеўскага раёнаў.
Паводле маніторынгу DeepState на пачатак дня 30 траўня, на Запарожскім адрэзку лінія баявых сутыкненняў застаецца нязменнай, але артылерыя Сіл абароны працягвае метадычна прарэджваць варожыя тылы.
У Генштабе УСУ ўранку 30 траўня паведамілі, што на Запарожскім і Херсонскім кірунках супраціўнік працягвае весці абаронныя дзеянні. Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары пад Гуляйполем і Малой Такмачкай, а таксама абстраляў Вольгаўскае, Гуляйполе, Малую Такмачку, Новаданілаўку, Арэхаў, Новаандрэеўку і Сцепнагорск Запарожскай вобласці.
У той жа час, падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны абсралялі тры раёны засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, адзін склад БК, тры сродкі супрацьпаветранай абароны і яшчэ тры важныя цэлі супраціўніка.