«Праз некалькі тыдняў Лукашэнка быў жорстка прыніжаны Расеяй»
4- 31.05.2023, 10:28
- 20,110
Спецслужбы Польшчы раскрылі ўмовы размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Намеснік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын расцаніў умовы размяшчэння расейскай ядзернай зброі як прыніжэнне Аляксандра Лукашэнкі.
«Ён палохаў свет, сказаўшы, што ў Беларусі будзе «ўласны» ядзерны арсенал», - напісаў Жарын.
«Праз некалькі тыдняў Лукашэнка быў жорстка прыніжаны Расеяй. У пагадненні аб перадачы ядзернага арсенала Беларусі дакладна сказана, што гэтая зброя будзе ў распараджэнні «толькі Расеі», - растлумачыў ён.
На думку Жарына, размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі - гэта яшчэ адзін крок на шляху дамінавання Расеі над Беларуссю, а таксама далейшае ўзмацненне псіхалагічнага ціску на Захад.
Нагадаем, на мінулым тыдні міністры абароны Расеі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін падпісалі дакументы, якія тычацца размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.
Змест дакументаў невядомы, пры гэтым на цырымоніі падпісання Сяргей Шайгу падкрэсліў, што кантроль за ядзернай зброяй і пастанова аб яго прымяненні захоўваецца за Расеяй.
Трэба адзначыць, што пасля таго, як Уладзімір Пуцін абвясціў аб намеры размясціць у Беларусі ядзерную зброю Лукашэнка сапраўды рабіў некалькі супярэчлівых заяў, якія тычацца кантролю за яё.