14 студзеня 2026, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зладзіў гістэрыку і паабяцаў зліквідаваць кіраўніка МЗС Брытаніі

41
Мядзведзеў зладзіў гістэрыку і паабяцаў зліквідаваць кіраўніка МЗС Брытаніі
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Расейскі чыноўнік заявіў аб «вайсковых цэлях» за Ла-Маншам.

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў чарговы раз вызначыўся гістэрычнай заявай. Гэтым разам ён сказаў, што ўсякая службовая асоба Вялікай Брытаніі можа разглядацца як «законная вайсковая цэль для Расеі», паведамляе УНІАН.

Пра гэта паведамляецца на ягонай ангельскамоўнай старонцы ў Twitter, дзе ён пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС Вялікай Брытаніі Джэймса Клевэрлі. Брытанскі чыноўнік казаў, што Украіна мае права для сваёй абароны ўжываць зброю за межамі сваёй тэрыторыі, каб падважыць здольнасць РФ да агрэсіі.

Паводле слоў Мядзведзева, Вялікая Брытанія "ў рамках агульнапрызнанага міжнароднага права, якое рэгулюе вядзенне сучаснай вайны", можа быць кваліфікаваная як дзяржава, якая знаходзіцца ў стане вайны з Расеяй.

«Сёння Вялікая Брытанія выступае хаўруснікам Украіны, даючы ёй вайсковую дапамогу ў выглядзе абсталявання і спецыялістаў, г.зн. дэ-факта вядзе супраць Расеі неабвешчаную вайну. У такім выпадку ўсякая яе службовая асоба (як вайсковая, так і цывільная, якая спрыяе вайне) можа разглядацца як законная вайсковая цэль», - напісаў расеец.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках