Пянткоўскі: «Глыбінны КДБ» прыняў пастанову аб ліквідацыі Пуціна
10- 31.05.2023, 12:05
- 18,324
У Расеі неўзабаве адбудзецца тое, што было ў 1941 годзе.
Расейскі апазіцыйны палітолаг, публіцыст і матэматык Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што нейкі «глыбінны КДБ» ужо прыняў пастанову аб ліквідацыі Пуціна, і агрэсіўная рыторыка Прыгожына адзначыла пачатак ажыццяўлення гэтай аперацыі.
Пра гэта эксперт расказаў у інтэрвію Наталлі Улашчанцы, якое можна паглядзець на YouTube-канале "Власть&Влащенко".
На думку Пянткоўскага, у Расеі неўзабаве адбудзецца тое, што было ў 1941 годзе, калі ў ліпені-жніўні расстралялі 50 генералаў.
Прыкладна такая колькасць людзей з Міністэрства абароны РФ таксама будзе аддадзеная на тую або іншую расправу.
Акрамя таго, аналітык звярнуў увагу на важную ролю Юрыя Кавальчука ў аперацыі ліквідацыі Пуціна: «Ён, блізкі сябар Пуціна, атрымае даручэнне сказаць прэзідэнту аб тым, што праз паўгадзіны ў эфір выйдзе паведамленне Камітэта нацыянальнай бяспекі, у якім прагучаць такія словы: «На жаль, таварыш Пуцін дапусціў пад уплывам здраднікаў шэраг сур'ёзных памылак ва ўкраінскім пытанні, і ў яго моцна пагоршылася здароўе. Толькі што таварыш Сі Цзіньпін даслаў па яго санітарны самалёт. Ён адпраўляецца на працяглае лячэнне ў адзін з будыйскіх кляштараў метадамі старажытнай кітайскай медыцыны».
У гэтым паведамленні Камітэта нацыянальнай бяспекі будуць затаўраваныя здраднікі - Шайгу, Герасімаў ды іншыя. З Пуціным, адпаведна, абыдуцца мякчэй.
"Я думаю, будзе менавіта так", – падкрэсліў Пянткоўскі.