«Маскоўскае СПА стаіць на будынку Міністэрства абароны і страляе па сваіх жыхарах»
3- 31.05.2023, 12:20
- 10,386
Авіяцыйны эксперт падаў цікавыя драбніцы нападу дронаў на сталіцу РФ.
Расея мае вялікія праблемы з супрацьпаветранай абаронай. Напрыклад, у Маскве, якую 30 траўня атакавалі дроны, сістэмы СПА не засланяюць увесь горад, да таго ж яны вельмі дзіўна размешчаныя.
«Маскоўскае СПА стаіць на будынку Міністэрства абароны і страляе па сваіх жыхарах. Гэты будынак вышынны, а беспілотнікі лётаюць на нізкіх вышынях. Гэта значыць, страляць СПА будзе па сваіх жа грамадзянах. Гэта не СПА - гэта нейкае такое стрэльбішча. Масква - вялікае стрэльбішча. Яны паказалі, што ёсць праблема, але няма сродкаў развязання гэтай праблемы. Нават блізка нічога не з'явілася», - патлумачыў у эфіры тэлеканала FREEДОМ авіяцыйны эксперт, аналітык Канстанцін Крывалап.
Эксперт таксама не верыць у эфектыўнасць СПА, размешчанай у Маскве.
«Расейцай іхні самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс наземнага і марскога базавання «Панцыр» не выратуе. У іх гэтых «панцыраў» толькі на Пуціна і выстарчыць. Усё расейскае ўзбраенне робіцца фактычна ў адзінкавых паасобніках. Я не веру ў СПА Масквы», - падкрэсліў ён.