13 студзеня 2026, aўторак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейская СПА спрацавала агідна»

4
«Расейская СПА спрацавала агідна»

Маскву і Падмаскоўе атакавалі звычайныя камерцыйныя дроны.

Маскву і Падмаскоўе ўчора масава атакавалі беспілотнікі. Пуцін заявіў, што расейская супрацьпаветраная абарона (СПА) працавала ў штатным рэжыме.

Сайт Charter97.org папрасіў украінскага вайскова-палітычнага аглядальніка групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандра Каваленку ацаніць работу расейскай СПА:

- Напраўду расейская СПА спрацавала агідна. Рэч у тым, што я не веру абсалютна ўсім паведамленням Міністэрства абароны РФ, але мне кінуўся ў вочы адзін момант. Яны зрабілі справаздачу, што збілі ўсе беспілотнікі, пры гэтым тры БЛА нібыта збілі пры дапамозе РЭБ. Размова ідзе аб комплексе радыёэлектроннай барацьбы, які душыць сігналы беспілотнікаў. У адным выпадку яны могуць перахапіць кіраванне, а ў іншым - проста збіваюць БЛА з курсу і ён ляціць абы-куды.

Гэта агідна, бо ў гарадскіх варунках такія дзеянні недапушчальныя. За межамі места яшчэ так, але ў самім месце - недапушчальна. Бо такі беспілотнік мае баявую частку, дзе прыкладна 20 кг баявых набояў фугаснага або кумулятыўнага тыпу. Такі некантраляваны беспілотнік уразаецца ў будынак і выбухае, наносячы шматпавярховым будынкам адпаведныя пашкоджанні.

І што мы бачым? Тры беспілотнікі рэзнуліся ў тры шматпавярховікі ў Маскве. Тры БЛА былі збітыя РЭБ і тры БЛА рэзнуліся ў будынкі. Гэта сведчыць аб "вельмі эфектыўнай" рабоце расейскай СПА.

У гарадскіх варунках такія беспілотнікі варта збіваць выключна або зенітнымі ракетамі, або гарматнымі комплексамі, каб дэтанаваць баявую частку. Раз адбываецца дэтанацыя баявой часткі, на зямлю падаюць ужо проста адломкі. Далей можа здарыцца толькі звычайнае загаранне.

Вылучу яшчэ адзін момант: яны не разлічвалі на эфектыўнасць сваіх зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) і зенітных ракетна-гарматных комплексаў (ЗРПК). У іх быў настолькі высокі чыннік нечаканасці гэтага налёту, негатовасці да яго, што, прапусціўшы беспілотнік праз адну з ліній СПА, якую яны прарвалі, расейцы пайшлі на надзвычайныя захады і ўвамкнулі РЭБ, каб проста заглушыць усё.

- Пра што гэта сведчыць?

- Пра тое, што іхняя сістэма СПА недастатковая надзейная, і яе прарвалі сродкі відавочна невайсковага прызначэння, а нейкія камерцыйныя дроны. Уласна, гэта яшчэ адно сведчанне нізкай эфектыўнасці іхняй СПА.

- Рэйды расейскіх ахвотнікаў і заява экс-намесніка міністра абароны Польшчы, генерала Скшыпчака аб тым, што ў Беларусі будзе паўстанне і яго трэба падтрымаць, узнялі ў СМІ пытанне таго, што беларускія ахвотнікі ў адзін з момантаў таксама могуць зайсці на тэрыторыю Беларусі. Ці бачыцца Вам гэты сцэнар рэальным?

- Бачыцца, але не цяпер. Дарэчы, я надоечы выклаў гэтае пытанне ў сваім артыкуле. Маюць быць адпаведныя чыннікі, каб гэта не быў проста заход дзеля заходу. Калі ўжо заходзіць, то ставіць перад сабой мэту, каб было не так, як у 2020 годзе, калі недаціснулі.

Трэба проста ўсведамляць, што будзе пралітая кроў, будзе жорсткае супрацьстаянне, але ўзнікае пытанне: Беларусь сапраўды хоча мяняцца ці яна гатовая яшчэ 10-15 гадоў сядзець у закладніках у Лукашэнкі, пакуль яго зусім не здужаюць хранічныя хваробы?

Пытанне трэба будзе развязваць жорстка. Альбо Беларусь канчаткова становіцца дэмакратычнай краінай, альбо даюць шанцы тыранічнаму рэжыму працягнуць сваё кіраванне. Гэта трэба ўсё прадумваць, маюць быць падрыхтаваныя варункі, адпаведныя чыннікі і, вядома ж, пратэставая падтрымка мае быць у дзеянняў такіх ахвотнікаў. Трэба спалучыць пратэставы элемент і ўзброены.

Пратэсты будуць душыцца рэжымам гвалтоўна. Каб супрацьдзейнічаць лукашэнкавым карнікам, патрэбны ўзброены элемент у выглядзе такіх падраздзяленняў, як полк імя Кастуся Каліноўскага. Бо ён набіраецца баявога досведу, якога нават няма ў беларускага войска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках