13 студзеня 2026, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на бухту Севастопаля: грыміць страляніна каля расейскіх вайсковых часцін

6
Атака на бухту Севастопаля: грыміць страляніна каля расейскіх вайсковых часцін

У акваторыі бухты знаходзіцца база вайсковых караблёў РФ.

Ля Стралецкай бухты Севастопаля 31 траўня чулі страляніну. Гукі стрэлаў са стралковай зброі пачалі гучаць аб 11:40.

Аб гэтым паведамляе карэспандэнт «Крым. Рэаліі». Паводле ягоных слоў, характар чэргаў нагадваў спробы збіваць паветраныя аб'екты.

«Аб 11:40 раніцы пачалася бязладная страляніна са стралковай зброі. Страляніна пачалася раптоўна, з перапынкамі. Характар чэргаў быў падобны да дзеяння пры збіванні паветраных аб'ектаў», – піша выданне.

«Крым. Рэаліі» нагадвае, што на берагах Стралецкай бухты размешчана некалькі расейскіх вайсковых часцін, якія забяспечваюць берагавую ахову. У акваторыі бухты - месца стаянкі вайсковых караблёў РФ.

Перад гэтым Telegram-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на паведамленні севастопальцаў таксама пісаў аб "моцных гуках" у месце. Асабліва добра яны былі чутныя ля вуліцы Адмірала Фадзеева. Гэтая вуліца выходзіць да Стралецкай бухты.

У мясцовых публічных суполках таксама пішуць аб тым, што ў Севастопалі "гучна" і з надзеяй цікавяцца, ці не з'яўляюцца стрэлы наступствам чарговых "вучэнняў", якімі зазвычай тлумачаць выбухі і страляніну ў Крыме прадстаўнікі акупацыйнай "улады".

Як паведамляў сайт Charter97.org, 30 траўня ў Севастопалі і Саках грымнулі магутныя выбухі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках