13 студзеня 2026, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Украіна збіла з панталыку камандаванне РФ перад вялікім наступам УСУ

11
FT: Украіна збіла з панталыку камандаванне РФ перад вялікім наступам УСУ

Кіеў правёў цэлы шэраг «фармавальных» аперацый.

Украіна праводзіць усё больш смелыя і адважныя «аперацыі для фармавання сітуацыі» з мэтай увядзення ворага ў зман. Кіеў распачаў адразу некалькі захадаў, каб адцягнуць увагу расейскіх вайскоўцаў і падрыхтаваць поле перад наступам (на іншую думку, контрнаступам), пішуць аналітыкі выдання The Financial Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Толькі ў траўні Кіеў ажыццявіў 4 такія аперацыі, але пры гэтым дырэктыўны ўдзел у трох не пацвердзіў.

Сярод іх удар па Крамлі, рэйд расейскіх ахвотнікаў на Белгародчыне, удар дронам па караблі РФ «Іван Хурс» у Чорным моры, а таксама масаваны налёт БЛА на Маскву.

На думку аўтараў артыкула, гэтыя аперацыі з'яўляюцца часткай стандартнай ваеннай практыкі, якія таксама мелі пэўны псіхалагічны эфект на Расею.

«Гэткія аперацыі падману заўсёды былі часткай вайны, а цяпер іх эфект узмацняецца дзякуючы сацыяльным сеткам. Гэта ўкраінскія аперацыі ў шэрай зоне, якія патрабуюць ад Расеі марнавання рэсурсаў. Яны падобныя да работы штукара: падманваюць гледача і прымушаюць яго звярнуць увагу на нешта іншае», - такое меркаванне выказаў Джон Спэнсэр, маёр войска ЗША ў запасе.

У сваю чаргу, былы афіцэр войска Вялікай Брытаніі Майк Марцін падкрэсліў, што ідэя такіх акцый у тым, каб стварыць "дылемы" для расейскага вайсковага камандавання РФ, якія "паралізуюць дзеянні".

Выданне падкрэслівае, што цяпер баявы дух расейцаў знаходзіцца не на найлепшым узроўні.

Неназваны службовец, якога журналісты The Financial Times выкарыстоўвалі ў якасці крыніцы, расказаў, што сэнс украінскага наступу, якога ўсе ўжо "зачакаліся", у тым, што ні РФ, ні нават заходнія хаўруснікі Кіева ані не ведаюць, калі ён сапраўды пачнецца.

"Тое, што мы бачым цяпер, украінцы прымушаюць расейцаў безупынна варажыць", – падсумаваў ён.

Нагадаем, раней Гетман УСУ Валерый Залужны кіўнуў на пачатак контрнаступу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках