12 студзеня 2026, панядзелак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі выбралі новага прэзідэнта

6
У Латвіі выбралі новага прэзідэнта

Палітык вядомы тым, што замяніў у Рызе лукашэнкаў сцяг на бел-чырвона-белы.

Дэпутаты Сэйма Латвіі 31 траўня абралі прэзідэнтам Латвіі шматгадовага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевічса, вылучанага прэм'ерскай партыяй "Новае Адзінства", паведамляе DELFI.

За ягоную кандыдатуру прагаласавалі 52 дэпутаты, супраць былі 35.

Эдгару Рынкевічсу 49 гадоў. Ён працаваў у Міністэрстве абароны і канцылярыі прэзідэнта Латвіі. Міністрам замежных спраў краіны ён стаў у 2011 годзе.

Эдгара Рынкевічса добра ведаюць у Беларусі. Нагадаем, Следчы камітэт Беларусі ў 2021 годзе завёў на яго крымінальную справу праз замену на адной з плошчаў Рыгі чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы сярод сцягоў краін-удзельніц Чэмпіянату свету ў хакеі.

Ён паслядоўна падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі і з'яўляецца адным з самых заўзятых прыхільнікаў санкцый у дачыненні да беларускіх улад.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках