13 студзеня 2026, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Сербская злачынная групоўка арганізавала ўцёкі сына расейскага губернатара з Італіі

7
WSJ: Сербская злачынная групоўка арганізавала ўцёкі сына расейскага губернатара з Італіі
АРЦЁМ УС

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці скандальных уцёкаў.

Калі міланскія суддзі адправілі ў лістападзе 2022 г. пад хатні арышт Арцёма Уса, якія дамагаліся яго экстрадыцыі ЗША папярэдзілі ўлады Італіі, што імавернасць ягоных ўцёкаў вельмі высокая. Так і адбылося: Ус знік са сваёй міланскай рэзідэнцыі на наступны дзень пасля таго, як суд вынес пастанову аб ягонай выдачы ЗША.

Ягоныя ўцёкі арганізавала злачынная групоўка з Сербіі, куды, змяніўшы некалькі аўто, ён у выніку і быў дастаўлены, а ўжо адтуль вылецеў у Маскву, піша The Wall Street Journal. Газета паразмаўляла з італьянскімі чыноўнікамі і іншымі знаёмымі з сітуацыяй людзьмі, а таксама азнаёмілася з некаторымі дакументамі са справы. Міжвольным памочнікам Арцёма, сына краснаярскага губернатара Аляксандра Уса, стала перагружаная італьянская судовая сістэма, дзе турма ў якасці месца папярэдняга зняволення выкарыстоўваецца толькі ў крайнім выпадку, растлумачылі юрысты.

Акрамя таго, улады недаацанілі важнасць Уса як для Масквы, так і для Вашынгтона і не прынялі неабходных мер засцярогі, мяркуюць некаторыя экспэрты. На думку Стэфана Мафеі, прафесара права і экспэрта ў экстрадыцыі Пармскага ўніверсітэта, нават пад хатнім арыштам можна было больш эфектыўна сачыць за Усам. Расейцу надзелі на лытку электронны бранзалет, які працаваў толькі з Wi-Fi у кватэры, і некалькі разоў на дзень яго правяралі карабінеры. Камеры сачэння не ўстанаўлівалі, бо гэта было б разгледжана як незаконнае ўмяшаннем у судовы працэс, распавялі WSJ знаёмыя з сітуацыяй людзі. Ус мог карыстацца мабільным тэлефонам, інтэрнэтам і прымаць наведвальнікаў.

Рызыка ўцёкаў была высокая праз міжнародныя сувязі Уса, кажа Мафеі: «Відавочна, і суд, і ўрад праігнаравалі гэты элемент і прынялі прыкрыя пастановы».

Таксама думаюць і ўлады ЗША. Пасля таго, як 25 лістапада калегія з трох суддзяў ухваліла просьбу арыштаванага ў кастрычніку Уса змясціць яго пад хатні арышт, аташэ амерыканскай амбасады накіраваў у Міністэрства юстыцыі Італіі просьбу перагледзець гэтую пастанову. У лісце, з якім азнаёмілася WSJ, таксама пазначалася, што толькі за апошнія тры гады з-пад хатняга арышту ў Італіі ўцякло шэсць чалавек, аб экстрадыцыі якіх прасілі ЗША. У выпадку з Усам ёсць «відавочная і значная рызыка» уцёкаў, паказвалася ў лісце. У Мінюсце кажуць, што паказалі яго суддзям, амерыканцам жа адказалі, што пастанова аб меры стрымання знаходзіцца ў іх кампетэнцыі, на Уса надзенуць бранзалет і што ў італьянскай сістэме «хатні арышт ва ўсіх сэнсах эквівалентны ўтрыманню ў следчым ізалятары».

Зыходзячы з італьянскага заканадаўства і наяўнай практыкі «было б дзіўна, калі б яго не змясцілі пад хатні арышт», кажа адвакат Нікола Канестрыні, якая абараняла больш за 100 чалавек, якія чакалі экстрадыцыі. Звычайна для гэтага ў абвінавачанага павінна быць месца, дзе жыць, а ў Уса была кватэра ў заможным жылым раёне пад Міланам.

22 сакавіка, на наступны дзень пасля таго, як суд ухваліў выдачу Уса ЗША, яго раніцай, як звычайна, наведалі карабінеры. Але а 13.52 ягоны бранзалет перастаў працаваць, сведчачы, што ён пакінуў будынак. Калі прыбыла паліцыя, было ўжо позна.

З Італіі яго вывезлі прадстаўнікі сербскай злачыннай групоўкі, распавёў WSJ чалавек, знаёмы з абставінамі ўцёкаў. Расейскія спецслужбы наўпрост у ім не ўдзельнічалі - занадта вялікая была рызыка, што за імі сочаць, лічаць італьянскія ўлады. «Мы б ведалі», – сказала крыніца WSJ. На шляху ў Сербію Ус мінімум адзін раз змяніў ашто і перасёк некалькі меж. Ужо адтуль ён, як мяркуецца, вылецеў у Маскву, гавораць знаёмыя з сітуацыяй людзі.

Са сцвярджэння Мінюста ЗША, Ус яшчэ да вайны разам з суўдзельнікамі выбудаваў таемныя ланцужкі паставак, праз якія ў парушэнне мер экспартнага кантролю ЗША перапраўляў у Расею электроніку для знішчальнікаў, ракетных сістэм, інтэлектуальных боепрыпасаў, радараў, спадарожнікаў і іншых вайсковых распрацовак. Рабіць гэта яны працягвалі і пасля пачатку вайны ва Украіне. Таксама расейцы займаліся кантрабандай венесуэльскай нафты.

Апроч Уса ў справе былі арыштаваныя Юры Арэхаў (яго затрымалі ў Нямеччыне), Святлана Кузургашава, Цімафей Цялегін, Сяргей Тулякоў. Паводле інфармацыі нямецкіх уладаў, працэдура экстрадыцыі Арэхава працягваецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках