Лукашысты падрыхтавалі новыя «сюрпрызы» для прадпрымальнікаў
9- 31.05.2023, 15:38
- 14,172
Новаўвядзенні паўплываюць на 400 тысяч беларусаў і 100 тысяч арганізацый.
«Дэпутаты» ў першым «чытанні» прынялі сёння законапраект «Аб новаўвядзеннях законаў у пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Важныя для бізнэсу змены нібыта абмяркоўваліся амаль месяц, піша «Онлайнер».
Прадпрымальнікаў чакае шэраг змен:
- змяняюцца падыходы да рэгламентацыі прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян і ўстанаўліваецца адказнасць за парушэнне яе парадку і ўмоў;
- замацоўваюцца новыя крытэрыі, каго будуць адносіць да суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
- устанаўліваюцца пераходныя пункты, звязаныя са змяненнем умоў для бізнэсу, у тым ліку як ІП могуць ствараць камерцыйную арганізацыю з адным удзельнікам.
Далей законапраект чакае другое «чытанне». Як паведаміў журналістам дэпутат Анатоль Насеня, у дакуменце яшчэ будуць дапрацоўкі. Напрыклад, законапраектам прадугледжанае выключэнне такой катэгорыі, як мікраарганізацыі, але выглядае, што малыя камерцыйныя арганізацыі да 50 чалавек будуць мець тыя правы. Застаюцца адкрытымі пытанні пра камунальныя паслугі. Законапраектам прадугледжана тое, што юрадрас у ІП пры трансфармацыі ў камерцыйную арганізацыю застаецца па месцы жыхарства. Як плаціць ЖКП, таксама будзе ўдакладняцца.
Са слоў «дэпутата», прыняцце закона закране блізу 400 тысяч грамадзян і 100 тысяч арганізацый.
Яшчэ адна важная змена, якую чакаюць іпэшнікі, - зацвярджэнне спісу з відамі дзейнасці, якімі яны змогуць займацца.