Украінскі робат перамог расейскую станцыю РЭБ
4- 31.05.2023, 15:51
- 10,262
Відэафакт.
Расейская станцыя радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) была выяўленая ўкраінскім выведвальным дронам і знішчаная артылерыяй. Знятае дронам відэа апублікавала 30 асобная мехбрыгада УСУ імя князя Канстанціна Астрожскага.
Устаноўка РЭБ акупантаў, задачай якой, сярод іншага, з'яўляецца процідзеянне дронам, была выяўленая дронам-выведчыкам, які перадаў яе дакладныя каардынаты артылерыстам.
Пасля нанесенага па ўстаноўцы ўдару станцыя акупантаў больш не дзейнічае, напісалі вайскоўцы.