У беларускіх ВНУ ўсе студэнты будуць вывучаць пачатковую вайсковую падрыхтоўку
20- 31.05.2023, 16:06
- 5,552
Пра гэта заявіў Хрэнін.
У беларускіх ВНУ ўсе студэнты будуць вывучаць пачатковую вайсковую падрыхтоўку. Пра гэта ў сераду 31 траўня распавёў міністр абароны Віктар Хрэнін.
З яго слоў, у ВНУ Беларусі пачатковая вайсковая падрыхтоўка будзе выкладацца ўсім студэнтам. Кіраўнік Мінабароны дадаў, што быў прыняты супольны дакумент з Міністэрствам адукацыі.
Нагадаем, што ў Беларусі ў першым чытанні прынялі законапраект аб «народным апалчэнні».