Украінскія ваяры скінулі гранату з дрона на акупанта
17- 31.05.2023, 16:34
- 11,736
Апублікаваныя кадры ювелірнай працы УСУ.
Байцы Узброеных сіл Украіны прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, скінуўшы аскепкавыя боепрыпасы ВАГ з беспілотніка. Набой, скіраваны на затоенага расейскага захопніка, стукнуў яму проста па галаве, паведамляе тэлеграм-канал «Украіна 365».
На відэа заўважна, што расейскаму вайсковаму прычыненая цяжкая шкода, аднак незразумела, забіты ён ці застаўся ў жывых.
Безумоўна, яго магла выратаваць ад смерці каска, аднак ёсць здагадкі, што калі ён і выжыў, то назаўжды застанецца інвалідам.
«Галавакружныя прыгоды расейскіх акупантаў», - так пракаментавалі відэафрагмент аўтары канала, які апублікаваў яго.