14 студзеня 2026, Серада, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

1
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Беларусы Літвы сабраліся перад офісам Еўракамісіі.

31 траўня ў Вільні перад офісам Еўракамісіі прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў намеснік старшыні партыі «Народная Грамада» Яўген Вільскі.

«Гэтая акцыя толькі адно са шматлікіх дзеянняў, якія праводзіць партыя «Народная Грамада». Яны накіраваныя на прыцягненне ўвагі да тэмы беларускіх палітычных зняволеных.

«Народную Грамаду» падтрымалі прадстаўнікі беларуска-літоўскага фонду «Дапамога» і многія іншыя беларускія арганізацыі ў Літве», — паведаміў Вільскі.

Сёння споўнілася роўна 3 гады знаходжання ў турме лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча. Пра Мікалая a target="_blank" href=/ru/news/2023/5/31/550123/>няма вестак ужо 111 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках