14 студзеня 2026, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку падарылі кувалду

24
Лукашэнку падарылі кувалду

«Вагнераўцы» намякаюць на ліквідацыю дыктатара?

Падчас экскурсіі ў Палац Незалежнасці выхаванцам «вайскова-патрыятычнага» цэнтра спецпадрыхтоўкі «Скіф» з Рэчыцы і абласнога вайскова-патрыятычнага клуба «Доблесць» вайсковай часці 3310 паказалі экспанаты, размешчаныя ў калідорах. Фота апублікавала дзяржаўнае прапагандысцкае інфармагенцтва БелТА.

На калідорнай выставе заўважаная кувалда ў футарале ад скрыпкі, вельмі падобная на тую, якую не так даўно музею ПДВ пры Рэчыцкай раённай гімназіі падарыў камандзір аднаго з атрадаў ПВК «Вагнер» Мікалай Будзько.

На кувалдзе з выставы ў Палацы Незалежнасці можна разабраць дароўны надпіс, які пачынаецца словамі «Аляксандру Рыгоравічу…». Што гэта за экспанат, у паведамленні інфармагенцтва не ўдакладняецца.

Кувалда «Вагнера» стала сімвалам ваенных злачынстваў расейскіх вайсковых, ёй «вагнераўцы» публічна і без суда караюць тых, хто перад імі правініўся.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках