14 студзеня 2026, Серада, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску беларускія клубніцы ўжо таннейшыя за 10 рублёў

9
У Менску беларускія клубніцы ўжо таннейшыя за 10 рублёў

Разгар ягаднага сезона.

Сёлета сезон трускалак на рынках пачаўся адносна рана і хутка ўбраўся ў сілу. Калі яшчэ тыдзень таму кошт трускалак вагаўся ў межах 15 рублёў, амаль усе яны былі імпартныя, то цяпер у асноўным прадаюць мясцовыя ягады. Выданне Tochka.by вывучыла кошты.

На папулярным у Менску Заходнім рынку амаль на ўсіх латках з трускалкамі надпіс «Беларусь». Хтосьці для лепшых таргоў дадае «бомба», «водарная», «смачная і сакавітая».

Беларускія клубніцы ёсць у некалькіх варыянтах: таннейшыя і даражэйшыя. Тыя, што таннейшыя, драбнейшыя. Каштуе кілаграм дзевяць рублёў.

«Сунічны гатунак. Яны і па смаку больш на суніцы падобныя, нешта сярэдняе, мікс», - адзначае пакупніца, забіраючы з вагаў два кіло свежых ягад.

У намёты з духмянай прадукцыяй паступова становяцца чэргі. Але бяруць не толькі гатунак «сунічны». Папулярны і звышранні гатунак «Альба».

Ягаду вязуць з Драгічынскага раёна. Бывае прадукцыя са Століна.

«Гэта ўжо буйнейшыя будуць і саладзейшыя. Таму і даражэйшыя. За кілаграм «Альбы» просім 11 рублёў», - кажуць на рынку.

Трускалкі за дзень прадаюць амаль усе. Некаторыя наведвальнікі гандлёвага аб'екта бяруць тавар латкамі: па 5 і нават па 10 кіло.

«У асноўным, па кіло, канешне. Але некаторыя закупляюцца на ўзвары, паласавацца, нешта можна і назапасіць», - паўтараюць прадаўцы.

Дарэчы, гэта не самая нізкая цана беларускіх ягад. Можна знайсці варыянты і таннейшыя.

«Ды і бліжэй да канца працоўнага дня мы робім зніжкі. Усё, што прывезлі на рынак, трэба прадаць сёння, максімум - з раніцы заўтра, інакш згніе», - разводзіць рукамі дзяўчына.

У найбліжэйшыя тыдні будзе падзенне коштаў сезоннай прадукцыі. І не толькі трускалак.

Колькі каштуюць чарэшні на рынках

Дарэчы, прадаюць на Заходнім рынку і чарэшні. У асартыменце гэтых ягад стала менш.

«Ад'еліся людзі», – адзначаюць работнікі рынку.

Кошт чарэшань не моцна мяняецца, кіло каштуе ва ўсіх прадаўцоў па-рознаму: недзе 17 рублёў, недзе і 20.

Як тлумачаць, адносна высокі кошт трымаецца праз тое, што тавар прывезены.

«Узбекістан, як правіла. Дарога, паліва, час, пасярэднікі. Але неўзабаве будуць і нашы - тады і кошты пойдуць уніз», - упэўненыя работнікі гандлю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках